Новости / Политика

Алесь Бяляцкі зноў стане кандыдатам на Нобелеўскую прэмію міру?

17.01.2014, 11:27 / remove_red_eye 92 / chat_bubble

Вядомага беларускага праваабаронцу зноў вылучаюць кандыдатам на атрыманне Нобелеўскай прэміі. Подпісы збіраюць дэпутаты польскага Сойму ад PO I PiS.

– Гэтак жа, як уся «Салідарнасць» была ўганаравана Нобелем ў асобе Леха Валенсы, так і  абаронцы правоў чалавека ў Беларусі павінны быць уганараваны Нобелеўскай прэміяй міру у асобе Бяляцкага – кажа Адам Ліпіньскі (PiS), ініцыятар кампаніі па зборы подпісаў.

Ужо 160 польскіх дэпутатаў падпісаліся пад прапановай вылучыць на Нобеля кіраўніка “Вясны”, самай вядомай праваабарончай арганізацыі ў Беларусі, піша Gazeta Wyborcza.

Нагадаем, што Бяляцкі застаецца ў спісе кандыдатаў усе гады свайго зняволення.

РЕКЛАМА

Як паведамляла Нарвежскае тэлебачанне, у 2013-м Бяляцкі быў за крок ад атрымання Нобелеўскай прэміі. Але ўрэшце прэмію ўручылі Арганізацыі па забароне хімічнай зброі. 

Польскія палітыкі кажуць, што будуць дзейнічаць паслядоўна. Тады ў Нарвегіі зразумеюць, што гэта не аднаразовая ініцыятыва – кандыдатура вылучана пераканана.

Штогод да 1 лютага можна зарэгістраваць кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію міру. Да канца сакавіка Нобелеўскі камітэт абвяшчае так званы кароткі ліст кадыдатаў. У кастрычніку абвяшчаюць лаўрэата прэміі.

Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе 2011 г. Яго прызналі вінаватым у нявыплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на яго рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Мінску Літва і Польшча. Краіны ЕС, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up