На Каляды пад Баранавічамі злавілі расейца, які ехаў з хуткасцю 200 км/г
70% парушальнікаў хуткасці на Брэстчыне – расейцы.
У ноч на 7 студзеня на тэрыторыі Баранавіцкага раёна радар зафіксаваў перавышэнне хуткасці аўтамабілем Audi A8. Замест дазволеных 120 км/г расійскі кіроўца ехаў 200 км/г.
Дарэчы, такі самы аўтамабіль ёсць і ў старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара.
Усяго ж з 27 снежня па 12 студзеня на Брэстчыне было спынена 4446 кіроўцаў, якія перавышалі хуткасць. Каля 70% парушальнікаў – расейцы.
Комментарии
Правила комментирования