Новости / Общество

У Баранавічах знік самалёт

13.01.2014, 17:06 / remove_red_eye 0 / chat_bubble

На месцы самалёта, які дыслакаваўся на тэрыторыі БарДУ, застаўся толькі пастамент.

Бурныя абмеркаванні інцыдэнту ў сацыяльных сетках прыцягнулі ўвагу журналістаў  «ІР». Тэлефоны ў следчым аддзеле маўчаць – у пошуках ісціны самі рушым на месца…

Ужо здалёк бачна, што пастамент, дзе звычайна стаяў самалёт, і сапраўды зараз пусты.

Супрацоўнікі і студэнты БарДУ губляліся ў здагадках:

РЕКЛАМА

— Я так думаю, што дэкану не падабаецца авіятэхніка. Таму самалёт знялі, а на яго месца паставяць машыну, — кажа Іна.

— Ну, магчыма, проста нехта ўзяў яго палётаць, а потым верне. Не трэба так хвалявацца, — супакойвае Ігар.

— У краіны цяжкае матэрыяльнае становішча, таму, як мне здаецца, яго прадалі, — робіць выснову Зміцер.

 

Так было раней

Так было раней

З’яўляюцца і іншыя згадкі, кшталту таго, што самалёт маглі ўкрасці сілы НАТА – каб даведацца аб нашых сакрэтных тэхналогіях, якія апошнім часам зрабілі значны крок наперад. Пракаментаваць такую выснову просім загадчыка кафедры тэорыі дзяржавы і права:

— Не! Ведаеце, я лічу, што ён нікому болей не патрэбны, акрамя нашага ўніверсітэта. Мая думка, што яго, хутчэй за ўсё, знялі на рэканструкцыю, — адказвае Юрый Вячаслававіч.

Спяшаемся праверыць новую версію ў тэхнічнага персаналу:

— Сапраўды, гэты самалёт трымаўся на саплях апошнім часам. Яго яшчэ ў мінулым лістападзе забралі на рэканструкцыю, пэўна самі ваенныя. Але людзі не адразу заўважылі і зараз пытаюцца, — адзначае супрацоўнік БарДУ Ірына, пералістваючы журнал падзей.

Ніякага крыміналу ў справе не адшукалася – самалёт пасля рамонту вернецца на сваё былое месца. Нагадаем, што памятны знак у выглядзе самалёта  быў усталяваны ў гонар 50-годдзя стварэння 203-га гвардзейскага палка цяжкіх бамбавікоў далёкай авіяцыі, які дыслакаваўся ў гэтым месцы з 1951 па 1994 год. 

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up