Новости / Политика

Затрыманы Анатоль Лябедзька

12.01.2014, 12:15 / remove_red_eye 49 / chat_bubble

Пра гэта ў сваім Фэйсбуку напісала актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Аксана Крышчановіч.

Лідара АГП затрымалі раніцай каля гаража, ён збіраўся ехаць у офіс партыі, што знаходзіцца каля Камароўкі.

Нагадаем, што раней Лябедзька заяўляў, што будзе сёння, 12 студзеня, а 12-й працягваць збор подпісаў у цэнтры горада, на плошчы Якуба Коласа, за адстаўку ўрада і за адмену пошліны на допуск аўто да руху.

«Я гатовы дапамагчы ў справе самаарганізацыі тым, каго цяперашняя сістэма і палітыка не проста дасталі (такіх у краіне большасць), а хто гатовы рэальна нешта рабіць, а не толькі скуголіць і скардзіцца самому сабе на кухні», — напісаў 9 студзеня А. Лябедзька ў сваім Фэйсбуку.

РЕКЛАМА

Дарэчы, па законе збор подпісаў не патрабуе нейкіх узгадненняў і атрымання дазволаў ва ўладаў, паведамляе «Наша ніва».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up