Уладзь Яроменак: «Арыштны дом у Баранавічах лепшы за Валадарку»
Грамадскі актывіст Уладзь Яроменак расказаў адвакату, што ў арыштым доме яму не дазволілі змайстраваць елку з зялёных пакетаў.
Жонка палітвязня Валянціна распавяла Радыё Свабода апошнія звесткі пра мужа.
«Выглядае ён добра, бадзёра. Казаў, што на той момант было 8 чалавек у камеры. Людзі ўсе больш-менш нармальныя. Распавядаў пра елку, якую спрабаваў змайстраваць у камеры з зялёных пакетаў. Але пакеты ў яго адабралі. Сказаў, што кормяць дастаткова добра, увечары даюць добры кавалак рыбы. Трымаецца. Бадзёры. Апошні стос лістоў ад мужа як прыйшоў, віншаванні ад яго я выставіла ў інтэрнэце».
Таксама адвакат паведаміла жонцы словы Уладзя Яроменка пра тое, што ўмовы ў арыштным доме ў Баранавічах лепшыя за ўмовы ў ізалятары на Валадарскага.
З Баранавіч жонка атрымала ад Уладзя ўжо 7 лістоў.
Уладзь Яроменак – фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Быў прыгавораны да трох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але ў жніўні 2011 года вызвалены на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні. Былы палітвязень асуджаны на 3 месяцы арыштнага дома за парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду. Ён будзе адбываць тры месяцы ў арыштным доме ў Баранавічах. Актывіста «Маладога фронту» пакаралі за парушэнні правілаў прафілактычнага нагляду.
Напісаць ліст Яроменку можна па адрэсе:
225413, Брэсцкая вобл., г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258, СІЗА №6.
Паводле інфармацыі Радыё Свабода
Комментарии
Правила комментирования