Новости / Cпорт

З алімпійскіх грошай укралі суму, большую за бюджэт Беларусі

10.01.2014, 11:50  / remove_red_eye 136   / chat_bubble0

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прыйшоў да высновы, што з прызначаных на Алімпіяду ў Сочы грошай знікла траціна – прыкладна 13 мільярдаў еўра.

Пра гэты буйны крадзёж расказаў журналістам прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS) і сябра МАК Жан-Франка Каспера, піша «Эхо Москвы«. Па яго словах, бюджэт, прызначаны для арганізацыі Зімовай Алімпіяды, раскрадзены на 30%.  Аднак Каспера не дзівіцца з гэтага злачынства, бо лічыць, што гэта звычайная з’ява для Расіі. Саму Алімпіяду чыноўнік МАК называе піяр-праектам Уладзіміра Пуціна. 

Нагадаем, што Алімпіяда ў Сочы пачнецца 7 лютага.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии