Автор: Алесь Гізун

15:07, 10 января 2014

Общество

remove_red_eye 91

Ад сярэдзіны студзеня ў Беларусі нарэшце запануе зімовае надвор’е

Ужо ў найбліжэйшыя выхадныя дні сіноптыкі абяцаюць снег, завеі і моцны вецер.

– Працяглы перыяд анамальна цёплага надвор’я гэтай зімой заканчваецца. Апошні цыклон з серыі атлантычных цыклонаў, якія забяспечвалі нам такое працяглае цяпло, 10 студзеня змяшчаецца на тэрыторыю Расіі. З яго сыходам у Беларусь прыйдзе больш халаднаватае паветра з узмацненнем ветру, – паведаміла Intex-press начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У суботу, 11 студзеня, па большай частцы Брэсцкай вобласці чакаецца мокры снег, тэмпература паветра цягам сутак – каля 0. У наступныя дні тэмпература пачне паступова паніжацца. Снег і завеі захаваюцца.

Да сярэдзіны месяца ў Беларусі ўсталюецца тыповае зімовае надвор’е. Па Брэсцкай вобласці ўночы чакаецца ад -8 да -11, удзень – ад -3 да -8 градусаў. Новы цыклон 16 – 17 студзеня прынясе чарговы снег з завірухамі.

РЕКЛАМА

Да наступных выхадных дзён, 18 і 19 студзеня, снег сцішыцца, а маразы падужаюць: да -6/ -11 удзень, уночы – да -10/ -15 (падчас праясненняў да -18 градусаў).

– Падобнае ўмерана халоднае надвор’е захаваецца да 23 студзеня. І ўжо напрыканцы месяца мы зноў не выключаем адліжныя працэсы, – агучыла прагноз Intex-press Людміла Парашчук. Па яе словах, настолькі працяглай цёплай зімы ў Беларусі не было за ўвесь перыяд пасляваенных назіранняў за надвор’ем – за сем дзясяткаў гадоў.

Читать также

Лукашенко пригласили в Париж

8 часов назад remove_red_eye 285
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up