Автор: Руслан Равяка

11:24, 9 января 2014

Общество

remove_red_eye 87

Замёрз Ніягарскі вадаспад

Рака Ніягара скутая лёдам, але да поўнага перамярзання, як было ў 1912 годзе, яшчэ далёка.

Моцныя маразы, якія на мінулым тыдні абрынуліся на Амерыку, павольна адыходзяць. СМІ Злучаных Штатаў працягваюць абмяркоўваць актуальнасць сусветнага пацяплення. Між тым рака Ніягара і размешчаныя на ёй вадаспады на мяжы Канады і ЗША скутыя лёдам.

 

Ніягарскі вадаспад у 1912 годзе

РЕКЛАМА

Ніягарскі вадаспад у 1912 годзе

Хаця сёлета шмат дзе ў ЗША зафіксаваная рэкордна нізкая тэмпература, вадаспад Ніягара ў мінулым ужо замярзаў. Сто год таму, у 1912 годзе, рака і вадаспад перамерзлі цалкам і амерыканцы сем’ямі гулялі па замерзлай рацэ ды фатаграфаваліся над лядовай прорвай. Былі часы, калі вялізная крыга, завіснуўшы над прорвай, затрымлівала рух вады на 40 хвілін. Такія дні называліся “сухімі днямі вадаспаду Ніягары”.

Сёлета здымкі замерзлага вадаспаду часта можна ўбачыць ў Twitter.

Поделиться:
Читать также

Лукашенко пригласили в Париж

6 часов назад remove_red_eye 240
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up