Автор: Юля ХАРКЕВІЧ Руслан РАВЯКА

15:26, 8 января 2014

Общество

remove_red_eye 100

У Польшчы п’яных за рулём будуць пажыццёва пазбаўляць пасведчання кіроўцы

Пасля некалькіх гучных навагодніх аварый польскі прэм’ер прапанаваў караць п’яных кіроўцаў больш жорстка, чым у Беларусі. "IP" паглядзела, як караюць п'яных кіроўцаў у іншых краінах.

Істотныя змены пры пакаранні п’яных кіроўцаў агучыў польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск на  адмыслова сабранай прэс-канферэнцыі 7 студзеня.

 

Так, кіроўца, якога ўпершыню зловяць за рулём у стане алкагольнага ап’янення, страціць права на кіраванне аўтамабілем на тэрмін ад 3 да 15 гадоў. Затрыманы таксама  павінен будзе заплаціць штраф ад 1600 да 35000 долараў.

РЕКЛАМА

 

Калі ж кіроўца будзе затрыманы п’яным двойчы, ён можа  пазбавіцца пасведчання на 5-15 гадоў ды заплаціць штраф ад 3300 долараў. Прозвішчы ўсіх парушальнікаў будуць агучвацца ў СМІ.  Кіроўца, які  ў стане алкагольнага ап’янення справакуе аварыю са смяротным вынікам ці калецтвам, будзе пажыццёва пазбаўлены права кіраваць машынай.

 

– Той, каго злавілі другі раз за рулём у стане алкагольнага ап’янення, няхай рыхтуецца да жорсткага пазбаўлення волі, – дадаў прэм’ер-міністр.

 

Па яго словах, з 2015 года ў кожным польскім аўтамабілі павінен будзе знаходзіцца алкатэстар.

Табліца пакаранняў за кіраванне аўто ў стане алкагольнага ап’янення ў Польшчы і Беларусі 

Польшча (прапанова)

Беларусь

Першае затрыманне

Штраф 1600-35000$, пазбаўленне пасведчання на 3-15 гадоў

Штраф 50-100 Б.В. (прыкладна 680-1350$), пазбаўленне пасведчання да трох год

Другое затрыманне

Штраф ад 3300$ (максімальна невядома), пазбаўленне пасведчання на 5-15 гадоў

Канфіскацыя аўтамабіля, пазбаўленне пасведчання да 5 гадоў, штраф да 1000 Б.В. (прыкладна 13500$), папраўчыя работы, альбо арышт, альбо “хімія”, альбо пазбаўленне волі да 2 год

Дарожна-транспартнае здарэнне, у якім пацярпелі людзі

Крымінальная адказнасць плюс пажыццёвае пазбаўленне пасведчання

РЕКЛАМА

Ад 6 месяцаў да 10 гадоў пазбаўлення волі

Як караюць п’яных кіроўцаў у іншых краінах?


Бельгія (дапушчальны ўзровень алкаголю ў крыві кіроўцы — 0,5 праміле)

Калі ў кіроўцы выявілі ўзровень алкаголю 0,5 — 0,8 праміле, ён павінен будзе заплаціць штраф ад 137 да 2750 еўра. Чым больш алкаголю, тым большы штраф — пакаранне можа даходзіць і да 11 тысяч еўра.

Кітай (дапушчальны ўзровень алкаголю — 0,02 праміле)

У п’янага кіроўцы могуць адабраць пасведчанне на шэсць месяцаў, а ў выпадку рэцыдыву — нават на тэрмін да пяці гадоў. У 2009 годзе, падчас кампаніі супраць п’яных кіроўцаў, суд у горадзе Хенгд прысудзіў на смерць кіроўцу, які на п’яную галаву забіў чатырох чалавек. Праўда, пазней апеляцыйны суд змяніў пакаранне на пажыццёвае зняволенне.

Францыя (0,5 праміле)

Пакараннем п’янаму кіроўцу будзе штраф у 4,5 тысячы еўра альбо пазбаўленне волі на тэрмін да 6 месяцаў. Французскае права прадугледжвае розныя ліміты ўтрымання алкаголю для розных кіроўцаў, у залежнасці ад таго, якім транспартам (грамадскім, службовым або асабістым) яны кіруюць.


Германія (0,5 праміле і 0,0 праміле для кіроўцаў ва ўзросце да 21 года)

Калі норма алкаголю перавышана неістотна, кіроўцу пагражае штраф да 300 еўра. Калі ён вып’е больш, у лепшым выпадку ў яго забяруць  пасведчанне, у горшым — пагражае пазбаўленне волі да 5 гадоў. Дарэчы, вярнуць пасведчанне ў Германіі не так проста. Для гэтага трэба здаваць спецыяльны тэст, які сярод немцаў мае рэпутацыю складанага і адказнага экзамена. Кожная спроба здачы каштуе 200 еўра.

Англія (0,8 праміле)

П’яным кіроўцам-ангельцам пагражае штраф да 5 тысяч фунтаў (каля 6 тысяч еўра) і пазбаўленне пасведчання мінімум на 12 месяцаў. У выпадку паўторнага затрымання ў п’яным выглядзе пасведчанне забяруць мінімум на тры гады. Калі ж п’яны кіроўца справакуе смяротны выпадак, яму пагражае 10 гадоў пазбаўлення волі.

 Фотаздымак з сайта wyborcza.pl

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up