Новости / Политика

Ліст Уладзя Яроменкі з баранавіцкага арыштнага дома

7.01.2014, 20:54 / remove_red_eye 100 / chat_bubble

Яроменак: Дзякуй за глыток волі!

Грамадскі актывіст, якi цяпер знаходзiцца ў Баранавічах за кратамi  па палiтычных матывах, вiншуе ўсiх з Раством Хрыстовым i Новым годам, піша Наша Ніва.

«31 снежня я атрымаў сапраўдны падарунак: мне прынеслі велізарны стос віншавальных лістоў, — піша Яроменак і адзначае, што лісты прыйшлі не толькі ад родных і сяброў, але і ад незнаёмых людзей. — Шчыры дзякуй за віншаванні, цёплыя словы, падтрымку і той глыток волі і свабоды, што прыйшоў да мяне разам з вашымі віншаваннямі!».

 

РЕКЛАМА

Уладзь Яроменак – фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Быў прыгавораны да трох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але ў жніўні 2011 года вызвалены на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні. Былы палітвязень асуджаны на 3 месяцы арыштнага дома за парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду. Ён будзе адбываць тры месяцы ў арыштным доме ў Баранавічах. Актывіста «Маладога фронту» пакаралі за парушэнні правілаў прафілактычнага нагляду.

Напісаць  ліст Яроменку можна па адрэсе:

225413, Брэсцкая вобл., г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258, СІЗА №6.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up