Новости / Культура

Беларусь – радзіма хобітаў

4.01.2014, 15:36 / remove_red_eye 149 / chat_bubble

Да такой высновы прыйшоў брытанскі навуковец, які параўнаў клімат, што панаваў у краях “Уладара Пярсцёнкаў”, з сапраўднымі зямнымі краінамі. 

Доктар Лант, які даследуе творчасць Толкіна, кажа, што клімат Міжзем’я быў вельмі падобны на клімат Заходняй Еўропы і Паўночнай Афрыкі.

 

Мапа Міжмор'я

РЕКЛАМА

Мапа Міжмор’я

Клімат Шыру, у ваколіцах якога жылі хобіты, у тым ліку Більба і Фрода Торбінс, на думку доктара Ланта, найлепш падыходзіць для Беларусі. Навуковец падлічыў, што сярэдняя гадавая тэмпература ў Шыры была каля 7 градусаў па Цэльсіі, а сярэдняя колькасць ападкаў складала 61 см. Праўда, у самой Вялікабрытаніі існуюць падобныя рэгіёны — у графствах Лінкальншыр і Лестэршыр. Таму, на думку Ланта, рэжысёры, якія праводзілі здымку Шыру ў Новай Зеландыі, памыліліся ў сваім выбары.

 

Кадр з фільма Уладар пярсцёнкаў

Кадр з фільма Уладар пярсцёнкаў

Сярэдняя тэмпература ў паўночных рэгіёнах Міжзем’я заставалася ніжэй за нуль – як у Паўночнай Еўропе. У сваю чаргу, паўднёвыя раёны Мордар і Харад па клімаце нагадваюць Сахару – там сухое і спякотнае надвор’е і вельмі маленькія расліны.

 

Кадр з фільма Уладар пярсцёнкаў

Кадр з фільма Уладар пярсцёнкаў

Дарэчы, параза оркаў у баях з людзьмі, эльфамі і гномамі адбылася з-за таго, што яны пакутавалі ад… авітамінозу. Калі б яны маглі толькі зрэдку з’есці пірог з заварным крэмам або салату, або вэнджанага ласося і наведаць хаця б некалькі сеансаў у салярыі, гісторыя для іх скончылася б лепш, лічыць навуковец.

Брытанскі навуковец кажа, што ўсе свае даследваніі ён праводзіў у вольны ад працы час, бо з’яўляецца аматарам творчасці Толкіна.

Паводле “Gazeta Wyborcza

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up