Автор: Руслан Равяка

11:40, 4 января 2014

Культура

remove_red_eye 140

285 год нашаму земляку Яўхіму Храптовічу

4 студзеня ў 1729 г. у вёсцы Ясянец Баранавіцкага раёна нарадзіўся апошні канцлер Вялікага Княства Літоўскага.

Гэта быў выбітны чалавек для таго часу, які ажыццявіў шматлікія прагрэсіўныя ідэі на нашых землях.

Так, 14 кастрычніка 1773 г. сойм зацвердзіў яго праект стварэння Адукацыйнай камісіі. Паводле сваіх функцый яна была першым у свеце Міністэрствам адукацыі. У 1788 г., каб спыніць шматлікія судовыя працэсы па межавых канфліктах, унёс прапанову абмежаваць усе вёскі, стварыць планы апошніх і перанесці іх на розныя карты краіны.

14 чэрвеня 1793 года быў прызначаны канцлерам ВКЛ. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай з’ехаў жыць у Варшаву.

РЕКЛАМА

Храптовіч  пісаў польскамоўныя вершы. У пачатку 1840 года напісаў беларускамоўны віншавальны верш «Всем многі век в новой хаці» у сувязі з канкрэтнай падзеяй — уваходзінамі на Наваградчыне ў новую хату дзеда і бабулі маладога паэта. У віншаванні паэтызуецца дом, у якім сабраліся госці на ўваходзіны:

Палац гойны, в нім прыгожо,
Паўберано всюды гожо,
Где пойдеш, напасеш очы,
Гледеўбысь аж до цёмнай ночы,
Пачавшы од світа.
В сені вхожу, поглядаю,
Где Паном чолом біці маю,
I вхожу в тые покое,
Где з гостмі Панове двое,
А з німі дружына

 

Яўхім Храптовіч - партрэт Дж. Б. Грасі

Яўхім Храптовіч — партрэт Дж. Б. Грасі

Менавіта ў прыватнай дзейнасці Храптовіча найбольш яскрава выявіліся яго выдатныя здольнасці і энцыклапедычныя веды. Засвоіўшы прагрэсіўныя заходнееўрапейскія ідэі і досвед, амаль адразу пасля смерці бацькі (1766) і атрымання спадчынных маёнткаў пачаў упарадкоўваць сваю сельскую рэзідэнцыю — сядзібу Шчорсы — галоўны адміністрацыйна-гаспадарчы цэнтр усіх маёнткаў, а таксама рэарганізоўваць панскую гаспадарку ў фальварках і асабліва сістэму карыстання зямлёй сялянамі.

Будаваў для сялянаў школы, аптэкі, наймаў лекараў. Гэта спрыяла таму, што многія сяляне з Расійскай імперыі, шукаючы лепшую долю, уцякалі менавіта ў ягоныя маёнткі. Збудаваў у Шчорсах адзін з першых на Беларусі ветракоў. У 1778 годзе заснаваў мэтургічны завод у Вішневе.

 

Экслібрысы бібліятэкі Храптовічаў

Экслібрысы бібліятэкі Храптовічаў

Сабраў у сваёй бібліятэцы больш за 20 тысяч рэдкіх дакументаў і кніг XV–XVIII  ст. з усёй Еўропы,  якія паклалі пачатак славутай бібліятэкі Храптовічаў.

Памёр граф Яўхім Літавор Храптовіч на 84-м годзе 4 сакавіка 1812 годзе. Пахаваны ў Варшаве ў касцёле капуцынаў.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up