Автор: Арцём ГАРБАЦЭВІЧ

17:23, 3 января 2014

Общество

remove_red_eye 0

З’явіліся рэквізіты, па якіх можна аплаціць пошліну за допуск да руху

Папраўкі ў заканадаўства пачалі працаваць у новым годзе са старымі праблемамі – падатак у кіроўцаў проста не прымалі.

Бліжэй да вечара 3 студзеня сітуацыя выправілася – з’явіліся рэквізіты, па якіх можна заплаціць новую пошліну. Прычым заплаціць можна будзе і пасля праходжання тэхагляду, а потым з чэкам яшчэ раз прыехаць на станцыю за запаветнай паперкай на лабавое шкло.  А ДАІ між тым працягвае штрафаваць тых вадзіцеляў, у якіх не пройдзены тэхагляд.

– Мы за сёння ўжо пакаралі 5 чалавек за адсутнасць тэхагляду, – кажа інспектар Баранавіцкай ДАІ. – Але гэта тыя людзі, якія даўно павінны былі яго прайсці. А пра цяжкасці першых дзён у тых, у каго тэрмін праходжання тэхагляду скончыўся ў гэтым годзе, я ведаю. Мы праглядаем гісторыю парушэнняў і такіх людзей можам проста папярэдзіць.

Разліковы рахунак у Баранавічах, па якім можна аплаціць пошліну:

РЕКЛАМА

3602912410007   Г.БАРАНАВІЧЫ, ФІЛІЯЛ № 802 ОАО ‘АСБ БЕЛАРУСБАНК’, код валюты 74

Темы:
Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up