Сірыйскія хакеры ўзламалі акаўнты Skype
Сэрвіс IP-тэлефаніі Skype быў узламаны хакерамі групы «Сірыйская электронная армія».
Хакеры ўзламалі акаўнты Skype ў сацыяльных сетках і выставілі на іх заклік, накіраваны супраць праграм электроннага віжавання, паведамляе BBC.
Сірыйцы просяць не карыстацца поштай Microsoft — кампаніі, якая валодае Skype.
У паведамленні падкрэсліваецца, што Microsoft перадае ўсе звесткі карыстальнікаў урадавым сакрэтным службам ЗША.
“Не карыстайцеся электроннай поштай Microsoft (Hotmail, Outlook). Яны назіраюць за вашымі акаўнтамі і прадаюць інфармацыю ўрадам“, – гэткае паведамленне выставілі хакеры ў акаўнце кампаніі Skype ў Twitter і ў яе карпаратыўным блогу.
Skype прызнала факт узлому, адзначыўшы, аднак, што асабістыя дадзеныя карыстальнікаў не падвяргаліся рызыцы.
«Сірыйская электронная армія» — група хакераў, якія падтрымліваюць прэзідэнта Сірыі Башара Асада. Хакеры рэгулярна атакуюць сайты вядучых сусветных выданняў і буйных кампаній.
Комментарии
Правила комментирования