Новости / Общество

Выходзіць на лёд яшчэ рана

26.12.2013, 16:45 / remove_red_eye 104 / chat_bubble

Да сталых маразоў выходзіць на лёд вельмі небяспечна – папярэджваюць супрацоўнікі Таварыства выратавання на вадзе.

– Ужо можна бачыць дарослых і дзяцей, якія выходзяць на лёд. Рабіць гэта цяпер катэгарычна нельга, бо яшчэ не скончыўся перыяд станаўлення лёду, і ён вельмі слабы, – паведаміў Intex-press начальнік Баранавіцкай выратавальнай станцыі Таварыства выратавання на вадзе Аляксандр Мудроў.

Па яго словах, сёння таўшчыня лёду на вадаёмах Баранавіцкага рэгіёна вагаецца ад 3 да 5 см, а бяспечным для чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 8 см. Менавіта такі лёд можа вытрымаць вагу да 100 кг.

Апроч таго, цяпер у Беларусі зацягнулася адліга, а перыяд станаўлення лёду закончыцца толькі тады, калі на дварэ ўсталюецца сталы мінус.

РЕКЛАМА

На лёд таксама нельга выходзіць, калі ён патрэсквае, прагінаецца альбо калі зверху на ім стаіць вада. Таксама трэба абмінаць месцы, дзе лёд схаваны пад снежнымі сумётамі, дзе ёсць умерзлыя ў яго прадметы і расце водная расліннасць. У такіх мясцінах лёд самы слабы.

Дарослым трэба памятаць, што ў перыяд станаўлення лёду яны мусяць пільнаваць сваіх дзяцей, бо тыя зазвычай няздольныя самастойна ацаніць небяспеку, якую хавае лёд.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up