Автор: Руслан Равяка

16:57, 26 декабря 2013

Политика

remove_red_eye 76

Сябра партыі БНФ трапіў у склад абласной камісіі па выбарах

З 13 чальцоў Брэсцкай абласной камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 27 склікання - тры сябры палітычных партый.

Склад камісіі быў зацверджаны сёння, 26 снежня, на сумесным паседжанні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў.

У склад камісіі ўвайшлі 7 прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў (ФПБ, “Белая русь”, Беларускі саюз жанчын, БРСМ, Беларускае аб’яднанне ветэранаў, Беларускі саюз афіцэраў, саюз ветэранаў вайны ў Афганістане). Таксама ў складзе камісіі будуць працаваць тры прадстаўнікі палітычных партый – па адным чалавеку ад Партыі БНФ, Камуністычнай партыі Беларусі ды Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Два чалавекі ўключаны ў абласную камісію ад грамадзян шляхам падачы заявы, а адзін – ад працоўнага калектыва ўстановы адукацыі “Дзяржаўны абласны цэнтр моладзевай творчасці”.

27 снежня адбудзецца першае паседжанне абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Тады ж будзе абраны кіраўнічы склад самой камісіі і будуць створаны выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў у абласны Савет.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up