Новости / Общество

Новы год будзе без снегу і марозу

24.12.2013, 12:35 / remove_red_eye 77 / chat_bubble

Напрыканцы снежня ў Беларусі чакаецца надвор’е, як у пачатку лістапада: на 7 – 10 градусаў цяплейшае за норму.

– Зімовага надвор’я, якое адпавядае нашым уяўленням пра Раство і Новы год, на гарызонце не відаць. Лепшае, на што даводзіцца разлічваць, – калі ў навагоднюю ноч будзе хаця б каля 0, а ў першы дзень зімы – ад +1 да +3. Суцяшае і тое, што дождж ліцца ўсё ж не будзе, – распавяла Intex-press начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

Па словах метэаролага, прыблізна такое надвор’е чакаецца па ўсёй краіне.

Да канца тыдня ў Баранавічах чакаецца ўночы каля 0, удзень – ад +1 да +5 градусаў.

РЕКЛАМА

Але і аматары цёплай зімы не адчуюць асалоды ад чаканага надвор’я, бо разам з тым метэаролагі прагназуюць даволі моцны паўднёвы вецер – ад 7 да 12 м/с.

Такое надвор’е вяртае нас на два месяцы назад, бо характэрна для пачатку лістапада: яно на 7 – 10 градусаў цяплейшае за кліматычную норму снежня.

Апошнім разам такое працяглае цяпло зімой у Беларусі было адзначана амаль 40 гадоў таму – у 1974 годзе.

Па словах Людмілы Парашчук,

над Еўрапейскім кантынентам надоўга затрымаўся вельмі моцны і маларухомы антыцыклон, аб які разбіваюцца ўсе цыклоны. Так будзе да канца снежня.

– Сапраўдную зіму на Раство і Новы год сёлета ўбачаць толькі жыхары Канады, скрайніх паўночных рэгіёнаў Заходняй Еўропы і еўрапейскай часткі Расіі. Ні ў Беларусі, ні у нашых суседзяў характэрнага навагодняга надвор’я з марозам і снегам не будзе, – паведаміла Людміла Парашчук.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up