Автор: Руслан Равяка

10:52, 21 декабря 2013

Происшествия

remove_red_eye 83

У Баранавічах злачынцаў спакусіла падзорная труба

Тры злодзея залезлі за ёю 18 снежня ў памяшканне для сушкі бялізны дома па вуліцы 50 год УЛКСМ.

Прыкладна а 19:50 два раней судзімыя за крадзяжы хлопцы (1991 г.н., і 1991 г.н)., разам з маладым чалавекам (1994 г.н.) патрапілі праз вакно ў памяшканне для сушкі бялізны дома 12 «Е» па вуліцы 50 год УЛКСМ.

Злодзеі спрабавалі скрасці тэлескапічную падзорную трубу і пару красовак, на агульную суму 950 тысяч рублёў, але былі затрыманыя нарадам патрульна паставой службы, паведамляецца на сайце Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.  

19 снежня распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 205 УК РБ.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up