Новости / Политика

На трэція ўгодкі Плошчы ў Баранавічах адведалі Статкевіча-старэйшага

21.12.2013, 15:49 / remove_red_eye 78 / chat_bubble

Грамадскія актывісты горада завіталі ў госці да 86-гадовага Віктара Статкевіча.

19 снежня, на трэція ўгодкі падзеяў на Плошчы, баранавіцкія грамадскія актывісты наведалі бацьку кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.

У нас адбылася вельмі цёплая гутарка аб жыцці, палітычным і эканамічным становішчы ў краіне і свеце, – ­ расказаў Intex-press жыхар горада Віктар Сырыца. – Віктар Паўлавіч пачытаў нам лісты ад сына з Магілёўскай турмы № 4”. Ён таксама паказаў гасцям шматлікія паштоўкі і лісты са словамі падтрымкі, што прыходзяць з усёй Беларусі і замежжа.

Пасля апошняй заявы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён згодны пайсці на ліберальныя крокі для паляпшэння сітуацыі з Еўрасаюзам, з’явілася надзея на датэрміновае вызваленне Мікалая Статкевіча. Так мяркуе Сырыца. А вось бацька кандыдата ў гэтае вызваленне не верыць. “Майго не выпусцяць”,  – упэўнены ён.

РЕКЛАМА

Баранавіцкія актывісты штомесяц наведваюць Статкевіча-старэйшага з прапановай што-небудзь дапамагчы. Але, па словах Віктара Сырыцы, стары адмаўляецца ад дапамогі і ў свае 86 гадоў усё робіць сам.

Нагадаем, былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча асудзілі за Плошчу-2011 на 6 гадоў зняволення і ў пачатку года перавялі са Шклоўскай калоніі ў крытую турму ў Магілёў як злоснага парушальніка рэжыму. Улетку Статкевічу працягнулі ўтрыманне ў камеры крытай турмы.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up