Автор: Арцём ГАРБАЦЭВІЧ

13:14, 20 декабря 2013

Общество

remove_red_eye 70

“Я стаю, каб потым не плаціць, вось і ўсё”

Аўтамабілісты штурмуюць станцыі тэхнічнага абслугоўвання, каб пазбегнуць так званага падатку “на дарогі”. 

Баранавічы, станцыя тэхнічнага абслугоўвання па Тэльмана. 17 гадзін. Хвост калоны жадаючых прайсці тэхагляд  бачны ўжо здалёк. Частка машын стаіць на вуліцы – астатнія ўжо мінулі шлагбаўм і чакаюць за заборам.

Аўтамабілісты штурмуюць станцыі тэхнічнага абслугоўвання, каб пазбегнуць так званага падатку на дарогі. Фота Аляксандр ТРЫПУЦЬКА

РЕКЛАМА

Аўтамабілісты штурмуюць станцыі тэхнічнага абслугоўвання, каб пазбегнуць так званага падатку на дарогі. Фота Аляксандр ТРЫПУЦЬКА

Шмат вадзіцеляў адказваюць, што да планавага агляду ім яшчэ шмат часу і яны тут з іншай нагоды.  Скідваючы на зямлю попел ад цыгарэты, Дзяніс распавядае аб сваіх мэтах:

Я стаю, каб потым не плаціць, вось і ўсё. А за што плаціць – за гэты развод на дарогі?! Растлумач мне. Грошы ў нікуды – за столькі год першы раз нешта зрабілі з нашымі дарогамі. Я ўпэўнены, што ўвесну ім хана. І не факт, што зробяць яшчэ раз… Спытай усіх маіх знаёмых – яны табе тое ж самае адкажуць.


 Чарга на баранавіцкіх СТА выклікана прыняццем рэзананснага закону. Вадзіцелі спадзяюцца, што, калі яны пройдуць тэхагляд  да пачатку студзеня – пакуль закон яшчэ не ўступіў у моц, не трэба будзе плаціць падатак у 2014 годзе. І нават у 2015 – для тых аўтамабіляў, чый узрост не болей за 10 год.

Аўтамабілісты штурмуюць станцыі тэхнічнага абслугоўвання, каб пазбегнуць так званага падатку на дарогі. Фота Аляксандр ТРЫПУЦЬКА

Аўтамабілісты штурмуюць станцыі тэхнічнага абслугоўвання, каб пазбегнуць так званага падатку на дарогі. Фота Аляксандр ТРЫПУЦЬКА

 

Але на самой станцыі яшчэ не вельмі добра разумеюць прынцып новаўвядзення: 


Ніякіх тлумачэнняў у нас няма. Нават не ведаем, куды плаціць, за што плаціць. Напісана, што трэба пры праходзе тэхагляду, а хто будзе гэта правяраць – я не ведаю. Вось недзе палова ўсіх, хто стаіць, менавіта з гэтай нагоды – каб захаваць свае грошы, – кажа кіраўнік станцыі тэхабслугоўвання ГАП №4 Анатоль Рыгоравіч Гладкі.

На вуліцы ўжо цёмна, але чарга захоўваецца. Супрацоўнікі мяркуюць, што шмат людзей не паспеюць прайсці да канца дня.

Аўтамабілісты штурмуюць станцыі тэхнічнага абслугоўвання, каб пазбегнуць так званага падатку на дарогі. Фота Аляксандр ТРЫПУЦЬКА

Аўтамабілісты штурмуюць станцыі тэхнічнага абслугоўвання, каб пазбегнуць так званага падатку на дарогі. Фота Аляксандр ТРЫПУЦЬКА

Прэс-сакратар Міністэрства фінансаў у тэлефоннай размове абнадзейвае аўтаўладальнікаў:

РЕКЛАМА

– Сапраўды, папраўка да закону ўступае ў моц у новым фінансавым годзе – гэта 1 студзеня 2014 года. Сыскваць падатак будуць пры праходзе тэхагляду. А калі яго праходзіць – асабістая справа кожнага вадзіцеля.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up