Автор: "Intex-press"

21:00, 20 декабря 2013

Политика

remove_red_eye 71

Пад Мінскам павесілі расцяжку «Russian army go home»

Яна з’явілася на трасе М1 недалёка ад беларускай сталіцы.

Такім чынам актывісты незарэгістраванай кампаніі “Разам для Беларусі”  выказалі пратэст супраць прысутнасці расійскіх войскаў на тэрыторыі нашай краіны, піша Еўрарадыё.

Нагадаем, што ў пачатку снежня дзяжурнае звяно з чатырох расійскіх знішчальнікаў Су-27 прызямлілася ў Баранавічах на аэрадроме 61-й знішчальнай авіябазы. Разам з імі з Расіі прыбыў тэхнічны персанал. 

Упершыню пра планы размясціць на тэрыторыі Беларусі расійскую авіябазу заявіў расійскі міністр абароны Сяргей Шайгу падчас сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у красавіку сёлета. 

РЕКЛАМА

 
На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца таксама расійскія вайсковыя аб’екты: Вілейская база сувязі і радыёлакацыйная станцыя “Волга” каля Ганцавіч.

 

Расцяжка Russian army go home, траса М1//Еўрарадыё

Расцяжка Russian army go home, траса М1//Еўрарадыё

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up