Новости / Общество

Тры гады жорсткага разгону Плошчы

19.12.2013, 13:51  / remove_red_eye 0   / chat_bubble0

Сілавы разгон дэманстрантаў выклікаў асуджэнне міжнароднай супольнасці

Акцыя супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, па розных адзнаках, сабрала да 50 тысяч чалавек і пачалася пасля агучвання дадзеных.

Акрамя кандыдатаў сваю нязгоду з дадзенымі ЦВК прыйшлі выказаць усе слаі насельніцтва – студэнты, пенсіянеры, творчая інтэлігенцыя. Аднак акцыя хутка перастала лічыцца мірнай: невядомыя правакатары пачалі выломваць дзверы Дома ўрада. Кадры далейшых падзей абляцелі  амаль што ўсе сусветныя СМІ.

За ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве затрымалі каля 800 чалавек, сярод іх і 7 былых кандыдатаў у прэзідэнты. Большасці былі вынесены прысуды  за “арганізацыю масавых беспарадкаў”. Для некаторых Плошча-2010 працягваецца – Мікалай Статкевіч адбывае пакаранне па сённяшні дзень.

Міжнародная супольнасьць асудзіла жорсткія метады разгону апазіцыі. Падзеі 20 снежня выклікалі міжнародныя санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускай улады – уезд у страны ЕС забаронены 158  чалавекам, у тым ліку  ў ізаляцыю трапілі кампаніі бiзнесоўцаў, якія аказвалі падтрымку рэжыму Лукашэнка.

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up