Автор: Ганна Кот - БЕЛТА

14:10, 18 декабря 2013

Экономика

remove_red_eye 67

Нацбанк не плануе дэнамінацыi ў 2014 годзе

Аб тэрмiнах дэнамiнацыi гаварыць рана, але новыя беларускiя грошы ўжо надрукаваны, паведамляе БЕЛТА.

«Дэнамінацыя плануецца, але аб яе тэрмінах гаварыць пакуль дачасна«, — адзначыла сёння старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова  ў час прамой лініі ў газеце «Звязда». Кіраўнік Нацбанка растлумачыла, што для правядзення дэнамінацыі трэба, каб інфляцыя за год складала менш як 10 працэнтаў, інакш з-за росту цэн зноў узнікне неабходнасць у буйных грашовых купюрах.

Паколькі ў наступным годзе інфляцыя запланавана на ўзроўні 11 працэнтаў, гаварыць аб правядзенні дэнамінацыі ў 2014 годзе пакуль дачасна, сказала Надзея Ермакова. «Новыя грашовыя знакі ўжо ёсць, яны надрукаваны, але іх уводзіць яшчэ рана«, — адзначыла кіраўнік Нацбанка.

Дэнамінацыя ў эканоміцы — узбуйненне грашовай адзінкі краіны без змянення яе наймення, якое праводзіцца ў мэтах аблягчэння грашовага абарачэння і надання большай паўнацэннасці грашам. Дзякуючы дэнамінацыі ўдаецца значна скараціць колькасць грашовых купюр і манет, што знаходзяцца ў абарачэнні.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up