Автор: "Intex-press"

18:01, 17 декабря 2013

Политика

remove_red_eye 127

Уладзь Яроменак будзе адбываць арышт у Баранавічах

Жонцы «маладафронтаўца» Уладзя Яроменка Валянціне паведамілі ў Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС, што неўзабаве мужа перавядуць з «Валадаркі» для адбыцця пакарання ў арыштны дом у Баранавічах.

«Заўтра яшчэ пайду на прыём да кіраўніцтва «Валадаркі», каб даведацца, чаму да Уладзя не даходзяць мае тэлеграмы наконт заявы аб сустрэчы з адвакатам. Тыдзень Уладзь на «Валадарцы», але да яго ўсё не пускаюць адваката, нібыта ён не напісаў заяву. Трэба разбірацца», — кажа Валянціна Яроменак, паведамляе радыё «Свабода».

Жонка актывіста ўжо атрымала ад яго ліст. «Напісаў, што яго прывезлі на «Валадарку» з Першамайскага РАУС толькі а 3 гадзіне ночы і яшчэ да абеду ніяк не маглі змясціць у камеру. Такім чынам, ён не спаў больш за суткі!»

Уладзь Яроменак — фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Быў прыгавораны да трох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але ў жніўні 2011 года вызвалены на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні. Былы палітвязень асуджаны на 3 месяцы арыштнага дому за парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up