Мясцовыя выбары адбудуцца 23 сакавіка 2014 года
Адпаведны указ 16 снежня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелаПАН.
Мясцовыя выбары прызначаны на 23 сакавіка 2014 года. Указ № 557 «Аб прызначэнні выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання» падпісаў 16 снежня Аляксандр Лукашэнка.
«Дата вызначана з улікам устаноўленых законам тэрмінаў на стварэнне тэрытарыяльных выбарчых камісій, падрыхтоўку і правядзенне іншых выбарчых дзеянняў у адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь«, — гаворыцца ў паведамленні.
Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана ў адпаведнасці з яе паўнамоцтвамі арганізаваць правядзенне выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.
Дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі павінны забяспечыць выкананне ва ўстаноўленыя Выбарчым кодэксам тэрміны аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў.
Фінансаванне выбарчай кампаніі будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Комментарии
Правила комментирования
Оставить комментарий