Новости / Политика

Горы прыпасаў, прыгажуні рэжуць бутэрброды — фотарэпартаж з кухні Еўрамайдана

14.12.2013, 18:00 / remove_red_eye 109 / chat_bubble

Карэспандэнт украінскай рэдакцыі радыё «Свабода» пабывала мінулай ноччу за кулісамі кухні Еўрамайдана.

Сталовая Дома прафсаюзаў — асноўная кухня Еўрамайдана. Сюды зносяць прадукты, якія прывозяць людзі, тут іх сартуюць і рыхтуюць з іх ежу для мітынгоўцаў — двойчы ў дзень новыя гарачыя стравы і амаль увесь час — бутэрброды, чай, кава. Заходзіць староннім сюды нельга — санітарная зона.

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

РЕКЛАМА

Тут днём і ноччу працуюць дзяўчаты, жанчыны — усе валанцёры. Ім раздаюць спецыяльную вопратку і гумовыя пальчаткі. Валасы падабраныя. Падлогу мыюць часта. Спяваюць украінскія народныя песні.

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Апазіцыйныя штабы забяспечваюць кухню базавымі рэчамі — вадой, хлебам, посудам.

Прадуктовыя запасы Еўрамайдана папаўняюць у асноўным неабыякавыя ўкраінцы — яны і фарміруюць штодзённае меню мітынгоўцаў.

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

РЕКЛАМА

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

З гарачых страў — сасіскі, бульба, кашы, крупы. Але галоўная правізія — гэта бутэрброды. Іх дзяўчаты робяць няспынна.

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Любоў Сцяпанаўна 25 гадоў працавала ў санэпідстанцыі на ўкраінскай чыгунцы. Цяпер яна на пенсіі. На кухні Еўрамайдана яна штодня — правярае ўсе прадукты на тэрмін прыдатнасці і якасць. Адказвае за чысціню і захаванне санітарных нормаў. Вядома — добраахвотна.

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

«Бывае, людзі прыносяць тое, што нельга гатаваць у такіх умовах. Мы не прапускаем ліверныя каўбасы, пячоначныя паштэты, ніякіх грыбоў. Некаторыя нясуць вяленую рыбу, крывяную каўбасу — гэта нельга. Усе стравы, калі іх падрыхтавалі дома, мы старанна правяраем і не заўсёды падаем людзям, таму што яны хутка псуюцца.  Галубцы, напрыклад, спачатку падвяргаюцца дадатковай тэрмічнай апрацоўцы. Клапоцімся аб тым, каб не дапусціць ніякіх атручванняў», — кажа Любоў Сцяпанаўна. Да яе ўсе прыслухоўваюцца. Запасы харчоў з першага погляду ўражваюць. Яны актыўна папаўняюцца, зрэшты, гэтак жа хутка і разыходзяцца.

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Ля акенца выдачы — чарга. Гэта таксама валанцёры, рознага полу і ўзросту. Іх праца — выносіць прыгатаваную дзяўчатамі ежу і напоі на падносах на вуліцу да пунктаў раздачы на плошчы Незалежнасці, а таксама адносіць ў больш аддаленыя «рэвалюцыйныя дыслакацыі» — напрыклад, пад Адміністрацыю прэзідэнта. Ратацыя бесперапынная.

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Дзяўчына з гучнагаварыцелем кіруе працэсам і паведамляе апошнія навіны з вуліцы. «Людзей значна больш», «На сцэне — Цягнібок», «Для адміністрацыі больш бутэрбродаў не рабіце — там кажуць, што сытыя».

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Запасы крупаў і макароны на калідоры//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Праца кіпіць. Дзяўчаты наразаюць бутэрброды, садавіну і ўвесь час спяваюць украінскія народныя песні. Працэс замірае толькі на імгненне — кухня выконвае ўкраінскі гімн. Потым — малітва. І зноў за працу.

КЗапасы крупаў і макароны на калідоры.//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Кухня Еўрамайдану//Наталія Седлецька, radiosvoboda.org

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up