Новости / Политика

Украіна і ЕС дамовіліся весці перамовы аб асацыяцыі без Расіі

12.12.2013, 22:39 / remove_red_eye 78 / chat_bubble

Пагадненне аб асацыяцыі  паміж Украінай і Еўропай будзе падпісана ў бліжэйшы час.

Адпаведную заяву па заканчэнні першага раўнда дыялогу зрабіў еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле ў прысутнасці першага ўкраінскага віцэ-прэм’ера Сяргея Арбузава. 

«Палітычная воля падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі ёсць. Мы абмяркоўвалі, калі мы гэта зробім — гэта мы зробім у бліжэйшы час, як толькі будзе выканана неабходная работа«, — пацвердзіў Арбузаў, адказваючы на пытанне Інтэрфакс-Украіна.

Як паведаміў  Штэфан Фюле, перамовы будуць весціся без удзелу Расіі. Паводле яго слоў, Кіеў і ЕС «не абмяркоўвалі канкрэтныя лічбы кампенсацый з боку ЕС за асацыяцыю«. «Мы імкнемся структураваць сістэмны дыялог, каб зразумець, як менавіта падтрымаць працэс інтэграцыі і асацыяцыі«, — сказаў ён. Але Фюле паабяцаў Кіеву, што па меры збліжэння з ЕС «еўрапейская падтрымка будзе станавіцца ўсё большай«, піша ИТАР ТАСС.

РЕКЛАМА

Па словах Фюле, Украіна павінна працаваць толькі з МВФ па пераадоленні фінансавага крызісу. «Толькі МВФ можа даць празрыстыя і аптымальныя формы прадастаўлення антыкрызіснай дапамогі«, — адзначыў еўракамісар. Ён падкрэсліў, што ЕС збіраецца «разгледзець магчымасці давесці да максімуму дапамогу з боку МВФ«, аднак адмовіўся гаварыць пра канкрэтныя лічбы.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up