Автор: Intex-press

12:04, 5 декабря 2013

Общество

remove_red_eye 71

Вясна 2014 года будзе кароткай

Працягласць вясновага перыяду ў найбліжэйшыя гады будзе скарачацца. Аб гэтым паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 4 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Сёлета вясна ў Беларусі доўжылася крыху больш за месяц. На большай частцы тэрыторыі краіны зіма закончылася 30 сакавіка — 1 красавіка, а ўжо 7-8 мая ўстанавілася летняе надвор’е, што на дзве-тры дэкады раней за кліматычную норму. «Сёлета снег даволі хутка растаў, і як такой вясны мы не заўважылі», — адзначыў Рабаў.

Прагнозы Федэральнай службы Расіі па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя сведчаць аб тым, што ў найбліжэйшыя гады вясновы перыяд будзе скарачацца, а неўзабаве класічная вясна наогул знікне.

Гэта абумоўлена змяненнем клімату. Летам у Беларусі ўсё часцей праяўляюцца прыкметы трапічнага клімату: стаіць цёплае і вільготнае надвор’е, вырасла колькасць моцных ліўняў. Акрамя таго, у вясенне-летні перыяд Беларусь усё часцей апынаецца пад уплывам паўднёвых цыклонаў –паведаміла БелаПАН.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up