Автор: Алесь Гізун

19:34, 5 декабря 2013

Общество

remove_red_eye 63

У пятніцу Беларусь накрые моцны цыклон, падобны да вясенняга Хаўера

Снег, завірухі і штармавы вецер нясе з сабою ў Беларусь моцны атлантычны цыклон, які насоўваецца з боку Балтыйскага мора.

Пра гэта Intex-press паведамілі на Баранавіцкай метэаралагічнай станцыі.

Узмацненне ветру да 20 м/с у Баранавічах чакаецца ўжо ў ноч на пятніцу, 6 снежня. Удзень вецер можа дасягаць нават 24 м/с. Прагназуюцца снег і завеі. Тэмпература паветра цягам сутак можа вагацца ад -3 да +2 градусаў.

У суботу, 7 снежня, складаныя ўмовы надвор’я захаваюцца. Вецер уночы – да 24 м/с, удзень – 15 – 20 м/с,. Тэмпература паветра цягам сутак – ад 0 да -5 градусаў. Прагназуецца снег, месцамі – завеі.

РЕКЛАМА

У нядзелю, 8 снежня, кароткачасовы снег і завеі працягнуцца. Вецер уночы – 15 – 20 м/с, удзень – 7 – 12 м/с. Тэмпература паветра ўночы чакаецца ад -3 да -8, удзень – ад 0 да -5 градусаў.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up