Новости / Политика

Уначы «Беркут» разагнаў Еўрамайдан у Кіеве

30.11.2013, 12:52 / remove_red_eye 104 / chat_bubble

«Леглі спаць ва Украіне, а прачнуліся ў Беларусі», — так пракаментаваў падзеі мінулай ночы былы міністр абароны Украіны Анатоль Грыцэнка.

 

У Кіеве разагнаны майдан у падтрымку еўраінтэграцыі. Фота -- nn.by

У Кіеве разагнаны майдан у падтрымку еўраінтэграцыі. Фота — nn.by

РЕКЛАМА

«З-за шэрагу інцыдэнтаў, сутыкненняў было прынята рашэнне аб адцясненні людзей з майдана Незалежнасці», — растлумачылі ў міліцыі. Разгон адбыўся каля 4-й гадзіны ранку, калі на Плошчы была найменш людзей — усяго некалькі соцень.

Учора ўвечары на Майдане сабралася каля 50 тысяч чалавек. Аднак на начоўку на плошчы застаюцца толькі самыя адчаюгі, пераважна студэнты.

У Кіеве разагнаны майдан у падтрымку еўраінтэграцыі. Фота -- nn.by

У Кіеве разагнаны майдан у падтрымку еўраінтэграцыі. Фота — nn.by

 

«Леглі спаць ва Украіне, а прачнуліся ў Беларусі», — так пракаментаваў падзеі былы міністр абароны Украіны Анатоль Грыцэнка.

31 чалавек затрыманы, большасць з іх адпусцілі пасля складання адміністрацыйных пратаколаў. Каля 30 удзельнікаў Майдана пасля сутычак трапілі ў шпіталь.

У Кіеве разагнаны майдан у падтрымку еўраінтэграцыі. Фота -- nn.by

У Кіеве разагнаны майдан у падтрымку еўраінтэграцыі. Фота — nn.by

 

Цяпер Майдан ачэплены спецназам. Там дзяжурыць адна машына «Хуткай дапамогі», плошчу прыбіраюць, ездзяць палівальныя машыны. Кіруюць працэсам людзі ў цывільным. Актывістаў адціснулі ў падземны пераход, паведамляе «Украінская праўда».

Былы пасол ЗША ва Украіне Стывэн Пайфер асудзіў разгон Еўрамайдану. Ён мяркуе, што гэта можа ўдарыць па адносінах Украіны і ЕС. Лідар апазіцыі Арсень Яцанюк заявіў, што знос намётавага мястэчка не мяняе планаў апазіцыі.

У нядзелю 1 снежня яна склікае ў Кіеве вялікае Народнае веча, на якім мае зацвердзіць план далейшых дзеянняў.

«Наша Ніва»

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up