Автор: Алесь Гізун

16:10, 30 ноября 2013

Общество

remove_red_eye 83

Слізкі пачатак зімы

Снег з дажджом, моцны вецер, галалёд абяцаюць беларускія сіноптыкі ў першыя дні зімы.

Першыя зімовыя дні ў Беларусі чакаюцца вільготнымі і ветранымі – паведамілі Intex-press у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

У нядзелю, 1 снежня, у Баранавічах цягам цэлых сутак прагназуецца мокры снег, дождж і заходні вецер да 19 м/с. Тэмпература паветра ўночы – ад +1 да +3, удзень – да +6 градусаў.

У панядзелак, 2 снежня, падзьме паўночны вецер, удзень схаладае да 0, у ноч на аўторак, 3 снежня, тэмпература панізіцца да -3. У гэтыя дні чакаецца пераважна без ападкаў.

РЕКЛАМА

У сярэдзіне наступнага тыдня няўстойлівы характар надвор’я захаваецца. Дзённая тэмпература прагназуецца ў прамежку 0/ +5 градусаў, начная – 0/ +2 градусы. Будуць магчымыя невялікія дажджы і мокры снег.

Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на дарогах цягам усяго тыдня, асабліва па начах і раніцамі. 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up