Новости / Общество

Кіраўнік гаспадаркі, які пачаў пляжыць парк у Вялікай Сваротве, атрымаў штраф

21.11.2013, 9:21 / remove_red_eye 136 / chat_bubble

Кіраўніка філіяла “Пачапаўскі” ААТ “Птушкафабрыка “Дружба” Ігара Грыба пакаралі штрафам ў памеры 650 тысяч рублёў за парушэнне рэжыму захоўвання водаахоўнай зоны.

Пра гэта Intex-press распавёў начальнік Баранавіцкай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы наваколля Алег Загурскі.

Кіраўнік філіяла “Пачапаўскі” ААТ “Птушкафабрыка “Дружба” Ігар Грыб атрымаў штраф за тое, што дапусціў расцяканне гнойнай жыжы ў водаахоўную зону рэчкі Сваротвы.

Сховішча гною, які працёк да рэчкі Сваротвы.  Фота -- Алесь Гізун

РЕКЛАМА

Сховішча гною, які працёк да рэчкі Сваротвы. Фота — Алесь Гізун

А вось будаўніцтва дарогі праз старадаўні парк у Вялікай Сваротве і выкарчаваных па гэтай прычыне дрэваў, пра што на мінулым тыдні эколагам і журналістам паведамілі мясцовыя жыхары, спецыялісты прыродаахоўнай інспекцыі не заўважылі.

– Мае супрацоўнікі бачылі ў Вялікай Сваротве толькі часткова прыбранае кустоўе. Пра паваленыя або папілаваныя дрэвы мне не паведамлялі. Сапраўды, любая будаўнічая дзейнасць у водаахоўнай зоне павінна праводзіцца з дазволу нашай інспекцыі. Але часовую дарогу, якая насыпаецца ў парку для ўнутрыгаспадарчых патрэбаў мы не разглядаем як будаўніцтва, – пракаментаваў сітуацыю Алег Загурскі.

Пакараць гаспадарнікаў за знішчэнне расліннасці і парушэнне межаў старадаўняга парку пры колішняй сядзібе Незабытоўскіх у Вялікай Сваротве, па словах Алега Загурскага, немагчыма, бо парк не ахоўваецца дзяржавай як помнік прыроды ці гісторыі.

Эколаг Уладзімір Зуеў на месцы спляжанага парку ў Вялікай Сваротве 15 лістапада. Фота -- Алесь Гізун

Эколаг Уладзімір Зуеў на месцы спляжанага парку ў Вялікай Сваротве 15 лістапада. Фота — Алесь Гізун

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up