Автор: "Наша ніва"

17:00, 18 ноября 2013

Политика

remove_red_eye 109

Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў Логвінаву ў ягонай спробе вярнуць выдавецкую ліцэнзію

Дзясяткі пісьменнікаў прыйшлі падтрымаць Логвінава ў суд з Міністэрствам інфармацыі.

У Вышэйшым гаспадарчым судзе адбыўся разгляд справы па пазове выдавецтва «Логвінаў» да Міністэрства інфармацыі. Мінінфа забрала ў выдаўца ліцэнзію, падставай для чаго стала выданне альбома «Прэс-фота Беларусі-2011», які вясной 2013 года ашмянскі суд прызнаў экстрэмісцкім.

лія Дарашкевіч была адной з укладальніц альбома, за які Логвінаў страціў ліцэнзію.

лія Дарашкевіч была адной з укладальніц альбома, за які Логвінаў страціў ліцэнзію.

РЕКЛАМА

Журналістаў з фота- і відэакамерамі ў залу паседжанняў суда не пусціла ахова пад камандаваннем невядомага мужчыны ў цывільным, які адмовіўся назваць сябе і сваю пасаду.

Падтрымаць Ігара Логвінава прыйшлі выдатныя дзеячы грамадства і культуры Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Ігар Бабкоў, Вольга Шпарага, Павал Касцюкевіч.

Логвінава прыйшлі падтрымаць пісьменнік Уладзімір Арлоў (злева) і юрыст Андрэй Бастунец (справа).

Логвінава прыйшлі падтрымаць пісьменнік Уладзімір Арлоў (злева) і юрыст Андрэй Бастунец (справа).

«Справа, якая разглядаецца сёння, не руцінная і не шараговая, — сказаў у судзе пісьменнік Уладзімір Арлоў. — Гаворка ідзе пра лёс аўтарытэтнага выдавецтва. Яно працуе чатырнаццаты год. За гэты час выйшла каля 700 кніг. Выдавецтва з’яўляецца адным з лідараў па выданні мастацкай літаратуры па беларускай мове. Высокі суд, — звярнуўся ён да суддзі, — вашае рашэнне, якое дазволіла б працягваць выдавецтву сваю працу, было б адначасова і рашэннем у падтрымку нашай беларускай культуры».

Справу разглядала суддзя Таццяна Праташчык.


Інтарэсы Міністэрства інфармацыі ў судзе баранілі дзве спецыялісткі з юрыдычнай службы.

Суддзя адмовіла выдаўцу ў ягоным пазове.

«Наша Ніва»

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up