Автор: Алесь Гізун

14:14, 5 ноября 2013

Общество

remove_red_eye 68

У Баранавіцкім экалагічным цэнтры часова пасяліўся арлан-белахвост

Птушаня рэдкага драпежніка, занесенага ў Чырвоную кнігу Беларусі, знайшлі з пашкоджаным крылом у суседнім Ляхавіцкім раёне.

Птушаня арлана-белахвоста на мінулым тыдні знайшлі вайскоўцы ў Ляхавіцкім раёне, недалёка ад Дарава. Пазней птушку прывезлі ў Баранавіцкі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва, дзе цяпер за ёю і наглядаюць. Але каб утрымліваць арлана-белахвоста даўжэй – трэба і кампетэнтны спецыяліст, і адпаведныя ўмовы.

Забраць птушаня ўжо пагадзіліся ў Гарадзенскім заапарку, дзе на сёння жывуць ажно тры арланы-белахвосты. Але трэба транспарт, каб завезці птушку з Баранавіч у Гародню. Цяпер баранавіцкія эколагі шукаюць валанцёра з машынай, які дапаможа завезці наша птушаня ў Гарадзенскі заапарк. Кантактны тэлефон для тых, хто мае дапамагчы: 8-029-2032493.

Арлан-белахвост – самая вялікая птушка Беларусі з размахам крылаў да 2,4 метраў. Гэта адзін з самых рэдкіх і прыгожых беларускіх чырванакніжнікаў, які падобны да амерыканскага белагаловага арлана – сімвала Амерыкі.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up