Автор: Алесь Гізун

9:32, 2 ноября 2013

Общество

remove_red_eye 87

Сіноптыкі прагназуюць цёплы лістапад

Самай цёплай і самай дажджлівай будзе першая палова месяца.

– Анамальна цёплае надвор’е, якое ўсталявалася ў Беларусі напрыканцы кастрычніка, захаваецца і ў першай палове лістапада, – паведаміла Intex-press начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

На суботу, 2 лістапада, па Брэсцкай вобласці прагназуецца цёплае надвор’е, пераважна без дажджоў. Уночы – ад +2 да +7, удзень – ад +8 да +13 градусаў.

Ад нядзелі, 3 лістапада, пачнуцца дажджы – частыя і месцамі вялікія, але будзе па-ранейшаму цёпла: уночы – да +10, удзень – да +14 градусаў.

РЕКЛАМА

На наступным тыдні дажджы працягнуцца, а тэмпература паветра крыху панізіцца. Уночы чакаецца ад +5 да +7, удзень – ад +8 да +10 градусаў.

Па словах метэаролага, агулам лістапад сёлета прагназуецца на два градусы цяплейшы за кліматычную норму, колькасць ападкаў на працягу месяца чакаецца ў межах нормы. Але ў асобныя ночы, асабліва ў другой палове месяца, на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ўжо магчымы слабы мароз, галалёд і першы снег.

Дарэчы, на Віцебшчыне першы снег сёлета выпаў яшчэ ў сярэдзіне кастрычніка.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up