Автор: Вольга ШЫРАКАСТУП

16:18, 8 октября 2013

Культура

remove_red_eye 75

У Баранавічах пачынаецца тэатральны сезон

Тэатральны сезон распачнецца прэм’ерай народнага тэатра “Эксперымент”, якая адбудзецца ў гарадскім Доме культуры 9 кастрычніка.

Тэатр пакажа гледачу спектакль “Свінячыя выбрыкі” па аднайменнай п’есе Аляксандра Богдана.

“Гэта гісторыя пра наша жыццё, пра чалавечыя адносіны”, – распавёў “IP” рэжысёр тэатра “Эксперымент” Яўген Рэкеш. – Падчас спектакля гледачы змогуць пасмяяцца і адначасова задумацца пра свае паводзіны”.

Прэм’ера камедыі “Свінячыя выбрыкі” пройдзе на вялікай сцэне гарадскога Дома культуры 9 кастрычніка, у 18.00. Квіткі можна набыць у касе ГДК за 20 000 руб.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up