Автор: Алесь Гізун

12:07, 26 сентября 2013

Общество

remove_red_eye 40

Цяпло вернецца ў Беларусь праз тыдзень

Да канца верасня і ў пачатку кастрычніка ў Беларусі захаваецца халоднае надвор’е. Пацяплее толькі перад наступнымі выхаднымі.

– У найбліжэйшыя дзесяць дзён нашы камунальнікі павінны падрыхтавацца да таго, што сярэднесуткавая тэмпература паветра ў Беларусі будзе ніжэй за адзнаку +8 градусаў, – паведаміла Intex-press начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

Па інфармацыі метэаролага, да канца верасня і ў пачатку кастрычніка па Брэсцкай вобласці чакаецца ўдзень ад +7 да +12, уночы – ад +1 да +6 градусаў. Вецер будзе змяняць характар з заходняга на паўночны. Месцамі на глебе і ў паветры па начах будуць магчымы замаразкі ад 0 да -4 градусаў.

Перад наступнымі выхаднымі днямі, 5 – 6 кастрычніка, вецер пакрысе сціхне, а надвор’е палагаднее. Наколькі пацяплее – метэаролагі пакуль не ўдакладняюць.

РЕКЛАМА

Читать также

Лукашенко пригласили в Париж

5 часов назад remove_red_eye 218
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up