Новости / Общество

Адкуль на вітражы самага старога храма ў Баранавіцкім раёне НКВДэшная машына?

23.09.2013, 11:27 / remove_red_eye 111 / chat_bubble0

Пачаць новы спецпраект «Ілюстраваная гісторыя» мы вырашылі з нашага самага старога неперабудаванага храма — Траецкага касцёла ў Ішкалдзі.

Cцены храма памятаюць трагічную гісторыю ксяндза Вінцэнта Латарэвіча. У 1919 годзе камуністы патрабавалі, каб ксёндз выракся веры. Святар адмовіўся. За гэта 19 сакавіка 1919 года яго жорстка забілі: адвезлі ў Мір, адсеклі галаву і выкінулі ў замкавую студню. Вернікі цішком выцягнулі забітага ксяндза і пахавалі каля Ішкалдскага касцёла…

Вітраж. Фота Андрэя Дыбоўскага

Вітраж. Фота Андрэя Дыбоўскага

РЕКЛАМА

Той, хто хоць раз пабываў у Траецкім касцёле ў Ішкалдзі, напэўна, задаваўся лагічным пытаннем: адкуль на вітражы самага старога (1449 г.) неперабудаванага храма Беларусі красуецца НКВДэшная машына? Аказваецца, у 50-я гады на такім аўто чэкісты прыязджалі зачыняць касцёл. Плануючы зраўняць святыню з зямлёй, прыгналі тэхніку. Але вернікі літаральна леглі пад колы бульдозераў. Начальнік загадаў кіроўцы ехаць па жывых людзях — той адмовіўся. Гэты выпадак на памяць і адлюстравалі потым каляровымі шкельцамі вітражу.

«Салідарнасць»

Читать также
Общество camera_alt

Як у калоніі жывуць мамы з дзецьмі

4 часа назад 1 remove_red_eye 911
Комментарии

Правила комментирования

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о
Scroll Up