Новости / Общество

Актывіст падаў у суд на дзяржаўную газету за “падман чытачоў”

5.08.2013, 1:00 / remove_red_eye 79 / chat_bubble

Баранавіцкі актывіст Віктар Сырыца імкнецца даказаць у судзе, што праз недакладную інфармацыю ў раённай гезеце “Наш край” яго несправядліва абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.

Папярэдняе судовае паседжанне па заяве Віктара Сырыцы да баранавіцкай аб’яднанай газеты “Наш край”, сярод заснавальнікаў якой гарвыканкам і райвыканкам, прайшло ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 26 ліпеня.

Віктар Сырыца распавёў на судзе, што 30 мая газета “Наш край” у раздзеле “Афіша” надрукавала аб’яву, у якой адзначалася, што 2 чэрвеня ў 12.30 у вёсцы Мілавіды адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае 150-годдзю Мілавідскай бітвы.

Зыходзячы з таго, што арт. 51 Канстытуцыі РБ абвяшчае права кожнага чалавека на ўдзел у культурным жыцці, грамадскі актывіст арганізаваў аўтобус для аматараў гісторыі, якія жадалі паўдзельнічаць у анансаваным культурным мерапрыемстве.

РЕКЛАМА

Але ў азначаны час на месцы правядзення свята нікога не было! Сведкамі гэтаму сталі супрацоўнікі ДАІ. Па словах Сырыцы, пачакаўшы 30 хвілін, госці неадбыўшагася свята ўсклалі кветкі да помнікаў і пакінулі месца, дзе планавалася мерапрыемства.

 Аднак 12 чэрвеня Сырыцу нечакана вык-лікалі ў Баранавіцкі РАУС на падпісанне адімністрацыйнага пратакола, у якім актывіст абвінавачваўся ў арганізацыі і правядзенні

2 чэрвеня несанкцыянаванага мерапрыемства.

Віктар Сырыца заявіў, што катэгарычна не згодны з пратаколам, таму што выступаў не як арганізатар несанкцыянаванай акцыі, а як удзельнік святочнага мерапрыемства, анансаванага афіцыйнай газетай органаў улады.

Ён папрасіў суд абавязаць рэдакцыю газеты “Наш край” папрасіць прабачэння ў сваіх чытачоў за падман, спагнаць з газеты панесеныя ўдзельнікамі мерапрыемства страты, звязаныя з арэндай аўтобуса ў памеры 2,3 млн рублёў і вярнуць дзяржпошліну.

Галоўны рэдактар Міхаіл Шубіч, які прадстаўляў бок газеты “Наш край”, вінаватым сябе не прызнаў.

Ён растлумачыў, што тэкст афішы ў рэдакцыю даслала ўпраўленне культуры райвыканкама, таму рэдакцыя газеты не нясе адказнасці за яе змест.
– Такія аб’явы друкуюцца як рэкламныя. Вы ж не будзеце звяртацца ў рэдакцыю, калі не адпавядае зместу аб’ява аб продажы, напрыклад, каровы?! – аргументаваў рэдактар.

На паседжанні ён прадаставіў тэкст афішы, дасланы аддзелам культуры для публікацыі.

Суд вырашыў назначыць паўторнае слуханне справы, прыцягнуўшы ў якасці суадказчыка аддзел культуры Баранавіцкага райвыканкама.
Наступнае судовае слуханне прызначана на
9 жніўня.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up