Автор: Аляксей БЕЛЫ

0:00, 22 июля 2013

Культура

remove_red_eye 84

Злёт памяці Юрыя Дзмітрука

На працягу двух сутак, 12–14 ліпеня, на возеры Гаць не змаўкалі гукі гітары і ліліся песні – там праходзіў злёт-фестываль у памяць нашага земляка, альпініста, гарналыжніка, барда Юрыя Дзмітрука, трагічна загінуўшага некалькі гадоў таму.

Гэта быў пяты, юбілейны злёт. Дзясяткі намётаў і аўтамабіляў размясціліся ў цудоўным месцы ўжо ў пятніцу, 12 ліпеня. Запалалі вог-нішчы, загучалі песні Візбара, Высоцкага, Разэнбаўма, уласныя творы прыбыўшых на злёт з Баранавіч, Мінска, Ратамкі, Гродна, Кобрына, Салігорска, Пінска, Жлобіна… А яшчэ з пятніцы на суботу прайшло начное арыентаванне, у якім узялі ўдзел каля трыццаці турыстаў.

На наступны дзень адбыліся асноўныя мерапрыемствы – адкрыццё фестывалю, адбор удзельнікаў канцэрта, спаборніцтвы па тэхніцы пешаходнага і воднага турызму, арыент-шоу. Ну і, вядома ж, сам канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў.

Пры адборы песень і вершаў на начны канцэрт журы дало майстар-клас удзельнікам мерапрыемства, выказала парады і пажаданні бардам, выканаўцам, паэтам. Трэба сказаць, што гэта дало свой плён, начны канцэрт атрымаўся цудоўным і доўжыўся да самага світанку. Падчас яго гучалі і песні ў выкананні нашых землякоў – Аляксандра Мурычына, Насты Хазанавай, вершы сябра і паплечніка Юрыя Дзмітрука Юрыя Мацюшкі.  Цэлы сольны канцэрт даў знакаміты бард з Мінска Сяргей Панамароў.

РЕКЛАМА

На пытанне да адной з арганізатарак фестывалю, сястры Юрыя Дзмітрука Ірыны Насковай, насколькі складана арганізоўваць  мерапрыемствы з удзелам такой вялікай колькасці людзей, тая адказала, што турысты – народ  дысцыплінаваны, праблем асаблівых няма. Вельмі важны аспект – фінансаванне. Грошы патрэбныя на прызы, сувеніры, іншую атрыбутыку свята. Трэба і святло, і агучванне. Але ёсць спонсары, якія заўсёды дапамагаюць. Спіс тых, да каго звярталіся, даволі вялікі (дарэчы, ніхто не адмовіў), таму ўсіх пералічваць, бадай, няварта.

Дастаткова сказаць, што сярод іх былыя вучні Юрыя Дзмітрука, сябры, з якімі разам хадзіў у паходы, проста неабыякавыя людзі, якія любяць аўтарскую песню.

Не кожны зразумее «Почему мы поём у костров песни бардов, которых уж нет…» Але тым, хто быў у мінулыя выхадныя на беразе возера Гаць на злёце памяці Юрыя Дзмітрука, гэта зразумела. Іх збірае Памяць, Творчасць і Натхненне.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up