Автор: Алесь Гізун

0:00, 22 июля 2013

Спецпроекты

remove_red_eye 366

Сляды спадчыны. Варонча

Легендарны касцёл, які паўстаў з попелу, могілкі са скульптурамі пад векавымі дубамі, фрагменты шляхецкай сядзібы і маляўнічыя пейзажы Наваградскага ўзвышша – усё ў адным месцы. Вёска Варонча Карэліцкага раёна вартая таго, каб яе цалкам пераўтварыць у музей.

Учора

«Залаты век» Варончы выпаў на пачатак XVIII ст., калі гэта мясціна стала ўладаннем высокапастаўленага палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай Казіміра Несялоўскага, а пасля перайшла ў спадчыну яго пляменніку Юзэфу Несялоўскаму. На грошы Казіміра ў Варончы быў закладзены касцёл Святой Ганны, а мясцовую сядзібу будаваў і развіваў ужо Юзэф – генерал літоўскага войска і апошні наваградскі ваявода.

Сядзіба Несялоўскіх спалучала ў сабе рысы барока і класіцызму. Яна была закладзена на стромых і маляўнічых схілах Наваградскага ўзвышша і арганічна ўпісвалася ў мясцовы ландшафт. Як адзначаюць сучасныя адмыслоўцы, сядзіба і размешчаны пры ёй пейзажны парк літаральна зліваліся адзін з адным. А сам парк фактычна ўяўляў сабою крыху перапланаваны куток дзікай прыроды, дзе былі захаваныя адны з найстарэйшых у Беларусі 700-гадовыя дубы.

РЕКЛАМА

Нават дубовыя пні ў Варончы ўражваюць сваімі памерамі. Аўтафота -- Алесь Гізун

Нават дубовыя пні ў Варончы ўражваюць сваімі памерамі. Аўтафота — Алесь Гізун

Галоўны сядзібавы дом быў пабудаваны з цэльнай лістоўніцы – матэрыялу, які амаль непадуладны часу і які з гадамі робіцца ўсё больш каштоўным. Як піша вядомы даследчык беларускіх сядзібава-паркавых ансамбляў Анатоль Федарук, дом Несялоўскіх стаяў на мурах былога замка і меў пад сабою лабірынты.

Інтэр’еры дому адпавядалі статусу моцнай шляхецкай сядзібы: тут вісела крыштальная жырандоля, у сценах былі ўмураваныя мармуровыя каміны, у пакоях стаяла дарагая інкруставаная мэбля… У доме таксама знаходзіліся партрэтны салон і багатая бібліятэка.

У маёнтку функцыянавалі млын, сыраварня і вінакурня. Несялоўскія пабудавалі і ўласны «скарбчык» – будынак, дзе захоўваліся матэрыяльныя каштоўнасці, па архітэктуры нагадваў невялікую гарадскую ратушу. «Скарбчык» у Варончы меў нават вежу з курантамі!

Бровар у Варончы. Фота -- Алесь Гізун

Бровар у Варончы. Фота — Алесь Гізун

Як піша А. Федарук, Юзэф Несялоўскі пераўтварыў Варончу ў адзін з самых значных і актыўных асяродкаў грамадскага жыцця ў Наваградскім ваяводстве. Тут збіралася ўся навакольная шляхта, ладзі-ліся народныя гулянні і паляўнічыя забавы. Менавіта Варончу, мясцовую шляхту і яе норавы апісваў у сваім вялікім эпічным творы «Пан Тадэвуш» Адам Міцкевіч.

Сёння

У XIX ст. Варонча была не толькі інтэлектуальным і забаўляльным цэнтрам Наваградскага ваяводства, але і адным з галоўных некропаляў для навакольнай шляхты.

Таму Варанчанскія каталіцкія могілкі на сёння з’яўляюцца аднымі з найбагацейшых у краіне. Асобныя помнікі і надмагіллі па сваёй мастацкай вартасці не саступаюць аналагічным пахаванням на могілках Вільні, Львова і іншых еўрапейскіх гарадоў. Сёння тут можна знайсці процьму вядомых прозвішчаў тагачаснай беларускай шляхты: Верашчакі, Мержаеўскія, Рдултоўскія, Любанскія…

Помнік на старых каталіцкіх могілках у Варончы. Фота -- Алесь Гізун

Помнік на старых каталіцкіх могілках у Варончы. Фота — Алесь Гізун

Помнік у выглядзе анёла на могілках у Варончы. Фота -- Алесь Гізун

РЕКЛАМА

Помнік у выглядзе анёла на могілках у Варончы. Фота — Алесь Гізун

Каменны хрыстос на Варанчанскіх могілках. Фота -- Алесь Гізун

Каменны хрыстос на Варанчанскіх могілках. Фота — Алесь Гізун

Помнік-стэла на старых каталіцкіх могілках у Варончы. Фота -- Алесь Гізун

Помнік-стэла на старых каталіцкіх могілках у Варончы. Фота — Алесь Гізун

Помнік на могілках у Варончы. Фота -- Алесь Гізун

Помнік на могілках у Варончы. Фота — Алесь Гізун

Праз шашу насупраць могілак стаіць касцёл Святой Ганны, пабудаваны напрыканцы XVIII ст. з паяднаннем позняга барока і класіцызму. У гэтым храме былі ахрышчаныя каханая Адама Міцкевіча Марыля Верашчака і яго найлепшы сябар, паэт Ян Чачот.

Новыя пластыкавыя вокны ў старым касцёле ў Варончы. Фота -- Алесь Гізун

Новыя пластыкавыя вокны ў старым касцёле ў Варончы. Фота — Алесь Гізун

Старыя вокны касцёла Святой Ганны ў Варончы ляжаць пакінутыя пад дубам адразу за касцёлам. Фота -- Алесь Гізун

Старыя вокны касцёла Святой Ганны ў Варончы ляжаць пакінутыя пад дубам адразу за касцёлам. Фота — Алесь Гізун

У вайну савецкія партызаны спалілі варанчанскі касцёл і сядзібавы дом Несялоўскіх разам з яго апошнімі гаспадарамі. У памяць пра нявінна забітых людзей пад старым дубам на варанчанскіх могілках сёння ўсталяваны крыж.

Крыж на Варанчанскіх могілках у памяць забітых партызанамі гаспадароў мясцовай сядзібы. Фота -- Алесь Гізун

Крыж на Варанчанскіх могілках у памяць забітых партызанамі гаспадароў мясцовай сядзібы. Фота — Алесь Гізун

Крыж у памяць гаспадароў сядзібы ў Варончы, забітых у 1943 годзе партызанамі. Фота -- Алесь Гізун

Крыж у памяць гаспадароў сядзібы ў Варончы, забітых у 1943 годзе партызанамі. Фота — Алесь Гізун

У сталінскія 50-я касцёл Святой Ганны дадаткова падарвалі. Як згадваюць сёння жыхары Варончы, былі разбураны дзве з чатырох сцен храма, які прастаяў у руінах да 90-х гадоў. Святыня была адноўлена на сродкі нашчадкаў колішніх гаспадароў Варончы, якія сёння жывуць у Амерыцы. Сімвалічна, што на задняй сцяне касцёла ацалела ўмураваная фундацыйная пліта Несялоўскіх з выявамі родавых гербаў беларускай шляхты.

Фундацыйная пліта з гербамі беларускай шляхты на задняй сцяне касцёлу ў Варончы. Фота -- Алесь Гізун

Фундацыйная пліта з гербамі беларускай шляхты на задняй сцяне касцёлу ў Варончы. Фота — Алесь Гізун

Сёння арыгінальна выглядаюць прысады старых ліп вакол касцёла: пасаджаныя ў два шэрагі дрэвы з часам утварылі шчыльны зялёны калідор, па якім можна абысці храм з чатырох бакоў.

Ліповыя прысады вакол касцёлу ў Варончы.  Фота -- Алесь Гізун

Ліповыя прысады вакол касцёлу ў Варончы. Фота — Алесь Гізун

Ад былой сядзібы Несялоўскіх сёння засталіся толькі фрагменты. Пры асфальтавай шашы захаваліся фрагменты муроў агароджы, якія можна пазнаць па гіганцкім ясені на рагу. Убок ад асфальту ўгару пад старымі каштанамі ідзе дарога на гаспадарчы двор сядзібы. Там захаваліся амбар і дэкараваны будынак вінакурні (бровара), дзе і сёння вырабляюць спірт і хлебны солад.

Праўда, каб паглядзець вінакурню, якая знаходзіцца за КПП, трэба запытацца дазволу ў дырэкцыі завода. А вось каб знайсці лядоўню-сыроўню, дзе калісьці ў Несялоўскіх выспявалі сыры, давядзецца добра паблукаць па стромых і пакручастых паркавых сцежках. Асабліва цікаўных яны прывядуць і да зарослых дзікай расліннасцю арачных масткоў на сажалках, і да схаваных у нетрах парку шматвекавых дубоў – усяго таго, што нагадвае нам сёння пра былую веліч Варончы.

Масток над сажалкай у парку ў Варончы.  Фота -- Алесь Гізун

Масток над сажалкай у парку ў Варончы. Фота — Алесь Гізун

Вёску Варонча, з яе касцёлам, старымі могілкамі і фрагментамі шляхецкай сядзібы, размешчанай на маляўнічым узгорыстым рэльефе, трэба захаваць як адзіную прыродна-гістарычную тэрыторыю, як асаблівы культурны ландшафт, – мяркуе А. Федарук.

Як даехаць?

РЕКЛАМА

Да Варончы з Баранавіцкага аўтавакзала можна даехаць толькі аўтобусам Баранавічы – Карэлічы (праз в. Мінакі): 10.10 (сб) і 18.00 (пт, сб, ндз). Ад Наваградскай шашы  да Варончы пешкі каля 8 км.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up