Новости / Культура

Прайшоў першы выязны “Дах»

21.06.2013, 14:18 / remove_red_eye 111 / chat_bubble

Два ўраджэнцы Баранавіч Зміцер Юркевіч і Алесь Родзін сталі арганізатарамі фестывалю эксперыментальнага мастацтва «Рэха ДАХу», які  адбыўся ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» 15 чэрвеня.

«Ужо другі раз я прымаю ўдзел у мерапрыемствах пад эгідай «ДАХу», і гэты фэст, які сабраў больш за 200 удзельнікаў, пакінуў добрыя ўражанні. Я адчуў сябе на скрыжаванні розных часоў. Я бачыў, як на людзей уздзей-нічае мастацтва, хай не ўсім зразумелае, хай не заўсёды зграбнае, але прыцягальнае сваёй непасрэднасцю», – расказаў «IP» адзін з удзельнікаў фэсту баранавіцкі выканаўца Дзіма Ску.

Фэст «ДАХ» нарадзіўся як спалучэнне мастацкай выставы і насычанай культурніцкай праграмы: музыкі, перформанса, кіно, літаратуры і іншых відаў мастацтва. Арганізавалі «Рэха ДАХу» Зміцер Юркевіч і Алесь Родзін, якія родам з Баранавіч. «Упершыню «ДАХ» прайшоў хутчэй як першая буйная выстава беларускага мастацтва ў 2001 годзе ў Берліне. Заснавальнікамі былі беларускія мастакі Алесь Тарановіч і Ігар Ермакоў. А з 2003 года мы з Алесем Родзіным цалкам перанялі пракуратарства», – кажа Зміцер Юркевіч.

Па яго словах, фэсты праходзяць штогод у Мінску альбо Берліне. «Рэха ДАХу» – першы беларускі выязны «ДАХ», прысвечаны нашым гістарычным нацыянальным постацям Тадэвушу Рэйтэну, Напалеону Ордзе, Юзафу Крашэўскаму, Станіславу і Ганне Рэйтэнам. У ім узялі  ўдзел беларускія і замежныя дзеячы.

РЕКЛАМА

Да 3 ліпеня ў «Пружанскім палацыку» яшчэ працягне працаваць выстава жывапісу, фота, графікі мастакоў з Мінска, прысвечаная Тадэвушу Рэйтэну і яго пляменнікам пісьменнікам Станіславу і Ганне, Юзафу Крашэўскаму, Валенцію Швыкоўскаму (кнігі, малюнкі, фота, медалі, артыкулы і г.д.).

«Гэта такі сумесны душэўны парыў нашай арт-суполкі імя Т. Рэйтэна і дырэкцыі «Пружанскага палацыка», – удакладніў Зміцер Юркевіч.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up