Новости / Общество

Кляшчы не дрэмлюць

13.05.2013, 7:10 / remove_red_eye 142 / chat_bubble

У Баранавіцкім рэгіёне пачаўся сезон актыўнасці кляшчоў. Да дактароў звяртаюцца першыя гараджане, пакусаныя гэтымі небяспечнымі паразітамі.

Сезон актыўнасці кляшчоў пачаўся, з іх пакусамі па дапамогу медыкаў у Баранавічах звярну-ліся ўжо восем чалавек, сярод іх ёсць як дарослыя, так і дзеці, – паведамілі «IP» у Баранавіцкім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Па словах баранавіцкіх медыкаў, сёлета многія пацярпелі ад нападу кляшчоў падчас збірання бяроза-віку. Гэтыя паразіты любяць месцы, дзе дастаткова ценю і вільгаці – гэта змяшаныя лясы з падлескам і высокай травою, лясныя сцежкі, берагі рэк і паплавы.

Сезон актыўнасці кляшчоў у Беларусі – з сакавіка па лістапад, хаця адзінкавыя выпадкі пакусаў людзей рэгістраваліся і ў зімовыя месяцы падчас адлігаў. Штогод лік пакусаных кляшчамі жыхароў Баранавіцкага рэгіёна ідзе на сотні і рэгулярна павялічваецца. Рост колькасці гэтых паразітаў і павелічэнне іх актыўнасці звязваюць з пацяпленнем клімату.

Кляшчы асабліва шкодныя тым, што пераносяць небяспечныя захворванні – лайм-барэліёз і энцэфаліт, якія з пакусамі паразітаў перадаюцца людзям. У Баранавіцкім рэгіёне прыкладна кожны пяты клешч з’яўляецца пераносчыкам лайм-барэліёзу. Штогод на гэту хваробу захворвае каля двух дзясяткаў баранавіцкіх жыхароў. Кляшчы з вірусам энцэфаліту часцей сустракаецца на поўдні Беларусі, хаця ўжо некалькі гадоў запар рэгіструюцца і на тэрыторыі Баранавіцкага раёна.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up