Новости / Общество

Актывістам забаранілі правесці фэст

13.05.2013, 7:10 / remove_red_eye 149 / chat_bubble

Баранавіцкі райвыканкам забараніў правядзенне «Мілавідскага фэсту» 2 чэрвеня, паколькі ў гэты ж дзень аддзел культуры плануе правесці сваё мерапрыемства з нагоды 150-х  угодкаў з дня Мілавідскай бітвы.

У сярэдзіне красавіка грамадскія актывісты Віктар Сырыца, Вячаслаў Болбат и Тэрэса Селівончык накіравалі ў Баранавіцкі райвыканкам заяву на правядзенне 2 чэрвеня адукацыйна-культурніцкага мерапрыемства «Мілавідскі фэст – памяці касінераў 1863 года».

По словах Віктара Сырыцы, мерапрыемства гэта запланавана з нагоды 150-х угодкаў з дня Мілавідскай бітвы – адной з самых значных падзей падчас паўстання 1863 года за незалежнасць Беларусі.

У праграме мерапрыемства ініцыятары запланавалі ўскладанне кветак ля мілавідскіх помнікаў, выступленне гісторыкаў, паэтаў і бардаў, гістарычную віктарыну і ўборку тэрыторыі ад смецця вакол помнікаў.

РЕКЛАМА

Арганізатары фэсту заключылі ўсе неабходныя дамовы па абслугоўванні мерапрыемства – з Баранавіцкай ЖКГ, міліцыяй і паліклінікай. «Гарвыканкам мноства разоў адмаўляў нам у правядзенні пікетаў менавіта таму, што ў нас адсутнічала адна з дамоў – напрыклад, з міліцыяй. На гэты раз, хоць гэта і было вельмі цяжка, мы выканалі ўсе патрабаванні закона аб масавых мерапрыемствах», – пракаментаваў «IP» Віктар Сырыца. Але і гэта не дапамагло – райвыканкам адмовіў актывістам у правядзенні фэсту на падставе таго, што ў гэты ж дзень на гэтым месцы аддзелам культуры запланавана правядзенне мерапрыемства да 150-годдзя Мілавідскай бітвы. Таму, як пазначана ў адказе, правядзенне другога мерапрыемства на гэту ж тэму не мэтазгодна.

Адмова стала нечаканасцю для саміх актывістаў: «Безліч разоў нам адмаўлялі ў правядзенні палітычных акцый, але культурніцкія мерапрыемствы мы заўседы праводзілі бесперашкодна».

Дарэчы, у аддзеле культуры райвыканкама «IP» паведамілі, што мерапрыемства з нагоды ўгодкаў Мілавідскай бітвы насамрэч прадугледжана, але праграмы фэсту і нават прыблізнага плану пакуль што няма.

 Віктар Сырыца паведаміў, што плануе накіраваць у райвыканкам яшчэ адну заяву – на правядзенне Мілавідскага фэсту на тыдзень пазней, 9 чэрвеня.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up