Новости / Культура

Тры аб’екты – у спісе культурных каштоўнасцяў

26.04.2013, 13:26 / remove_red_eye 133 / chat_bubble

Адразу тры аб’екты Баранавіцкага раёна ў пачатку гэтага года трапілі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. А вось наданне аналагічнага статусу будынку былога прыбытковага дома па вуліцы Тэльмана ў Баранавічах чыноўнікі з гарадскога аддзела культуры не плануюць.

ылога прыбытковага дома змяшчаецца ў пісьмовым адказе аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама на запыт «IP».

Наконт лёсу аднаго з найстарэйшых будынкаў Баранавіч чыноўнікі з аддзела культуры паведамляюць наступнае: «Наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці дадзенаму і іншым будынкам горада не плануецца ў сувязі з даручэннем Савета Міністраў РБ ад 23.03.2013 № 05/206-88 аб неабходнасці аналізу існуючага Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцяў і ўнясення прапаноў па яго скарачэнні».

Пры гэтым у адказе паведамляецца, што «аддзел культуры зацікаўлены ў тым, каб захаваць помнікі архітэктуры горада, якія з’яўляюцца сапраўднымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі».

РЕКЛАМА

На гэтым фоне пазітыўна ўспрымаецца навіна пра тое, што ад пачатку 2013 года тры аб’екты Баранавіцкага раёна атрымалі статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Пад ахову дзяржавы трапілі ўнікальная трохкутная царква Святой Троіцы ў в. Вялікая Сваротва, капліца і мемарыяльны крыж на месцы Мілавідскай бітвы 1863 года, а таксама старажытны пейзажны парк пры былой сядзібе Слізняў у в. Вольна.

Пра гэта «IP» паведаміла загадчыца сектара па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Беларусі Наталля Хвір.

Царква ў Вялікай Сваротве, а таксама капліца і мемарыяльны крыж на месцы Мілавідскай бітвы паміж в. Мілавіды і в. Каўпакі атрымалі II-ю катэгорыю аховы як спадчына рэспубліканскага значэння. Парк пейзажнага тыпу ў  Вольна атрымаў ІІІ-ю катэгорыю аховы, пад якую падпадаюць аб’екты спадчыны мясцовага значэння.

Па словах Наталлі Хвір, абгрунтаванні па наданні ахоўнага статусу  гэтым аб’ектам рыхтавалі супрацоўнікі аддзела культуры Баранавіцкага райвыканкама. У пачатку гэтага года прапановы па баранавіцкіх аб’ектах былі разгледжаны Навукова-гістарычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкульце, якая прыняла рашэнне ўключыць іх у дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. У найбліжэйшы час новы спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў павінен быць зацверджаны Саветам Міністраў.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up