Новости / Общество

Жыхароў Баранавіч навучаць змагацца за свае правы

25.04.2013, 15:18 / remove_red_eye 0 / chat_bubble

Незалежны Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці і іншых галін народнай гаспадаркі плануе рэгулярна праводзіць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для баранавіцкіх жыхароў.

«Мы збіраемся дапамагаць не толькі сябрам нашага прафсаюза, але і ўсім тым, хто будзе звяртацца да нас па дапамогу, калі іх працоўныя правы парушаюцца. На жаль, у гэтым плане ў беларусаў распаўсюджана поўная неадукаванасць. Нашым людзям даводзіцца наноў тлумачыць, што такое сапраўдны прафсаюз і якія яго функцыі», – распавёў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (Прафсаюз РЭП) і іншых галін народнай гаспадаркі Генадзь Фядыніч на сустрэчы з баранавіцкімі жыхарамі 18 красавіка.

Па яго словах, галоўная мэта бясплатных юрыдычных кансультацый – навучаць людзей адстойваць свае працоўныя правы і аб’ядноўвацца ў змаганні за свае інтарэсы.

«У нашым прафсаюзе няма наймальнікаў, бо гэта тыя людзі, якія пазбаўляюць нас прэміяў і прыціскаюць нашы правы. Для іх у нас – шлагбаўм. Калі ўзнікае сітуацыя не на карысць простага чалавека, з нашага боку не можа быць ніякіх кампрамісаў», – адзначыў Генадзь Фядыніч.

РЕКЛАМА

З канца красавіка сябры прафсаюза РЭП плануюць штотыдзень праводзіць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі і для жыхароў Баранавіч. Першая кансультацыя адбудзецца ў чацвер, 25 красавіка, у канферэнц-зале гас-цініцы «Гарызонт» з 18.00 да 19.00 (папярэдні запіс па тэлефоне 8-029-5298605).

Прафсаюз РЭП існуе ад 1990 года і налічвае на сёння каля дзвюх тысяч сяброў, сярод якіх каля 10 чалавек – з Баранавіч.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up