Автор: Ігар Лосік

1:00, 22 апреля 2013

Народные новости

remove_red_eye 135

Як я стварыў беларускамоўную суполку

Мяне заўсёды хвалявала пытанне: чаму ў Беларусі так мала людзей размаўляюць на роднай мове. І чаму яе распаўсюджванню нададзена няшмат увагі. Вырашыўшы выправіць гэта ўпушчэнне і праверыць, як сучасная моладзь ставіцца да роднай мовы, я стварыў беларускамоўную суполку Ўкантакце.

Назва павінна быць простай і зразумелай, і я выбраў яе такой – «Я люблю беларускую мову». Вызначыўся і з напаўненнем: для пачатку гэта будуць цікавыя і яскравыя здымкі пэўных прадметаў, казачных персанажаў, жывёл і раслінаў, падпісаныя па-беларуску. Гэта мусіла спрыяць запамінанню новых беларускіх словаў у тых, хто не карыстаецца мовай штодзённа, але хацеў бы яе вывучыць.

Адразу я папрасіў паўдзельнічаць у суполцы (www.vk.com/movanasha) некаторых сяброў. Каля 10 зацікаўленых чалавек далучыліся ўжо за першы вечар. Што ж, нядрэнна для пачатку.

Наступны этап складаўся з актыўнай рэкламы суполкі ў іншых беларускіх пабліках з вялікай колькасцю людзей. У паведамленні я прасіў далучацца да суполкі тых людзей, якія любяць беларускую мову, і прыкладаў да яго адно фота з сваёй суполкі.

РЕКЛАМА

На наступны дзень я быў нямала здзіўлены тым, што колькасць удзельнікаў павялічылася да сотні. Але самае галоўнае, што людзі сталі ставіць шмат лайкаў і распавядаць пра запісы суполкі на сваіх старонках! Натхніўшыся такім пачаткам, я з падвоенай энергіяй пачаў раскручваць групу – за тыдзень яна налічвала ўжо каля 300 чалавек.

Наведвальнасць расла, лайкаў і каментароў з’яўлялася ўсё больш і больш. На дадзены момант за месяц існавання ў групе налічваецца каля паўтары тысячы ўдзельнікаў, але самае цікавае – іх адваротная сувязь: яны вельмі актыўна абмяркоўваюць многія запісы, спрачаюцца аб перакладзе некаторых слоў, захапляюцца беларускім варыянтам перакладу і пачалі самі прапаноўваць свае фота з цікавымі словамі по-беларуску.

Як аказалася, моладзь не адвярнулася ад беларускай гаворкі, варта толькі падаць родную мову як-небудзь нестандартна, ярка (хоць бы ў форме прыгожых малюнкаў, падпісаных па-беларуску), і яна будзе імкліва набіраць папулярнасць. І дапамагчы гэтаму можа любы чалавек, нават праз сваю старонку ў сацыяльнай сетцы.

Што датычыцца мяне, то стварэннем суполкі я не абмежаваўся і зрабіў адзіны ў Беларусі сайт аб англійскім футболе на беларускай мове (www.bapl.by), які толькі-толькі пачаў набіраць папулярнасць і аб якім ужо паспела напісаць Наша Ніва.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up