Автор: Алесь Гізун

1:00, 15 апреля 2013

Общество

remove_red_eye 90

Вясна ідзе

Цёплыя паўднёваеўрапейскія вятры прынеслі ў Беларусь доўгачаканую вясну. Ужо напрыканцы гэтага тыдня ў Баранавічах растане ўвесь снег, – абяцаюць сіноптыкі.

«Трымаем курс на цяпло. Халады, якія затрымаліся ў Беларусі да першай дэкады красавіка, змяняюцца доўгачаканым пацяпленнем. Яго нясуць да нас цёплыя вятры з Паўднёвай Еўропы», – распавяла «IP» начальнік аддзела метэа-прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

Імклівае пацяпленне пачнецца ад серады, 10 красавіка, калі ўдзень будзе прыграваць да +10 градусаў.

Самым цёплым днём на гэтым тыдні чакаецца субота, 13 красавіка, калі ўночы прагназуецца да +8, а ўдзень можа прыграваць да +13 градусаў!

РЕКЛАМА

Па словах метэаролагаў, ужо ў гэтыя выхадныя ў Баранавічах растане ўвесь снег. Праўда, рэзкае пацяпленне будзе суправаджацца дажджамі, якія прагназуюцца на ўвесь тыдзень.

Другая палова краса-віка сёлета чакаецца крыху цяплейшай, чым звычайна. Начныя тэмпературы будуць вагацца ад +3 да +8, дзённыя – ад +10 да +15 градусаў. У асобныя дні напрыканцы месяца паветра можа прагравацца нават да +20! Колькасць ападкаў прагназуецца ў межах нормы.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up