Новости / Общество

Да сярэдзіны сакавіка цяпла не будзе

11.03.2013, 2:00 / remove_red_eye 112 / chat_bubble0

Толькі да 8 сакавіка чакаецца кароткая адліга.

Першая палова сакавіка сёлета ў Беларусі чакаецца халаднейшай за сярэднюю кліматычную норму, другая палова месяца – у межах нормы, – паведамілі «IP» у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

У Брэсцкай вобласці пачатак месяца будзе халаднейшым за норму на 1–2 градусы. Уночы чакаецца ад –3 да –8 градусаў (у ясныя ночы – нават да –12), удзень – каля 0. Аднак у асобныя дні сіноптыкі прагназуюць адлігу. Першая адліга чакаецца да 8 сакавіка: месцамі ўдзень будзе прыграваць да +6 градусаў.

У другой палове сакавіка начная тэмпература паветра будзе трымацца каля 0, удзень слупкі тэрмометраў могуць паднімацца да +7 градусаў.

РЕКЛАМА

Колькасць ападкаў сёлета ў сакавіку прагназуецца ў межах нормы.

Читать также

Запішыся беларусам!

19 часов назад 7 remove_red_eye 267
Комментарии

Правила комментирования

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о
Scroll Up