Новости / Культура

Вучаніц беларускамоўнага класа павіншавалі з Днем роднай мовы

4.03.2013, 1:00 / remove_red_eye 199 / chat_bubble

Ужо трэці год у Баранавічах існуе адзіны на ўвесь горад беларускамоўны клас, у якім навучаюцца ўсяго тры дзяўчынкі. Баранавіцкія сябры Таварыства беларускай мовы 21 лютага павіншавалі іх з Міжнародным днём роднай мовы.

«Мы вырашылі падтрымаць дзяўчынак, іх бацькоў і настаўніцу і павіншавалі іх з гэтым адметным, святочным днём», – распавёў старшыня Баранавіцкай рады ТБМ Віктар Сырыца.

Віктар Сырыца разам з іншымі сябрамі ТБМ, Галінай Ярашэвіч і Мікалаем Падгайскім, прынеслі дзяўчаткам беларускія паштоўкі, каляровыя маляванкі, а таксама багата салодкіх падарункаў. За святочнай гарбатай вучні і госці распавядалі адзін аднаму цікавыя гісторыі, а настаўніца Ірына Міхальчук арганізавала для ўсіх займальныя конкурсы і забавы.

Нагадаем, у 2010 годзе ў Баранавіцкай сярэдняй школе №14 быў створаны беларускамоўны клас, у якім ад самага пачатку навучаюцца ўсяго тры вучаніцы – Аліса Філіпчык, Вераніка Міхальчук і Яся Малашчанка. Гэта адзіны на сёння беларускамоўны клас у Баранавічах. За тры гады існавання ён так і не папоўніўся новымі вучнямі.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up